Музычны крытык Вітаўт Мартыненка мае II групу інваліднасьці і апошнім часам ня ўдзельнічае ў акцыях пратэсту. І сапраўды, што рабіць на акцыі з цукровым дыябэтам, калі чалавек мусіць прымаць лекі па некалькі разоў на дзень? І ўсё ж у лік пратэстоўцаў Вітаўт трапіў, а пасьля — у аўтазак і РАУС. Сваімі ўражаньнямі ён сёньня дзеліцца са слухачамі «Вольнай студыі».
— Вітаўт, меліся мы з табою пагаварыць пра музычныя фэстывалі, пра новыя рок-гурты, але жыцьцё ўнесла свае карэктывы ў нашу гутарку. Я ведаю, што ты даволі скептычна адносісься да рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі. І ўсё ж ты быў затрыманы на адной з акцыяў. Як гэта адбылося?
— Я сапраўды не зусім разумею, што гэта за акцыя. Я калісьці хадзіў на мітынгі, на шэсьці, там былі лідэры, якія штосьці гаварылі, выказвалі ідэі, я далучаўся. А тут стаіць моладзь, стаяць сталыя людзі, топчуцца, пляскаюць у ладкі невядома каму — для мне гэта дзіўна. Я тут ня бачу аніякага выніку. А затрымалі мяне яшчэ 22 чэрвеня пры наступных абставінах. Я атрымаў лекі ў аптэцы на плошчы Перамогі (гэта адзіная аптэка, дзе я іх магу атрымаць) і сабраўся ехаць дадому, але мэтро на плошчы Перамогі было зачынена. Я пад’ехаў на 100-м аўтобусе, каб сесьці ў мэтро на Купалаўскай. Але тут у мяне пачаў паніжацца цукар, і я вырашыў купіць сабе марозіва.
— Марозіва для цябе як лекі?
— Так, пры паніжэньні цукру я зьядаю марозіва, і ён падымецца да пэўнага ўзроўню, я адчуваю сябе лепш. Марозіва мне купіць не далі, у хвараблівым стане мяне груба запіхалі ў аўтазак. Праўда, адзін міліцыянт сказаў: «Вот этого сильно не бейте». Ён, відаць, бачыў, што вядуць чалавека, не зусім адэкватнага. А пры гіпаглікемічнай коме — да сьмерці чатыры крокі. У аўтазаку я наглядзеўся, як дубасілі студэнтаў з крыкам: «Смотреть в пол!».
— Колькі чалавек разам з табой апынулася ў аўтазаку?
— Там ужо сядзелі чалавекі тры, прывялі мяне, потым яшчэ чалавек пяць закінулі, пачалі вазіць па горадзе, пераяжджаць зь месца на месца. З назіраньняў над амапаўцамі я зразумеў: гэта не беларусы. У аднаго хлопца, моцна выцяўшы яго нагой, спыталіся прапіску. Той кажа: «Маларыта». Перапыталі яшчэ раз, больш груба. Хлопец пачаў тлумачыць, што Маларыта — горад у Берасьцейскай вобласьці. Тады амапавец перапытаў у кіроўцы, ці праўда? Той пацьвердзіў.
— Дык тыя амапаўцы геаграфіі ня ведаюць, ці прыежджыя?
— Яны на сто адсоткаў з Расеі! Яны пастаянна гаварылі, што беларусы лепш за іх жывуць, маўляў, што вам яшчэ трэба, у вас тут усе на лексусах езьдзяць, «у вас на улицах ни одной нашей машины нет». Што значыць «нашай»? Мелася на ўвазе — няма расейскіх аўтамабіляў.
— Як ты лічыш, навошта ўладзе гэтыя хапуны без разбору? Як на маю думку, дзейнічаючы падобным чынам, улада проста ў геамэтрычнай прагрэсіі памнажае сваіх непрыхільнікаў.
— Гэта калі зірнуць з гледзішча нармальных людзей. А ў нас пры ўладзе — клятваадступнік, які прымае рашэньні. Нават у фашысцкай Нямеччыне ўводзілі камэнданцкую гадзіну. А тут без усякіх камэнданцкіх гадзінаў проста хапаюць людзей на вуліцах і прышываюць ім любое злачынства. Прычым, пагражаюць: не падпішаш пратакол — інкрымінуем забойства. Гэта банда. Руйнаваньне ўлады на ўсіх узроўнях пачалося ад парушанай прысягі — галоўнакамандуючым. Гэта яму сышло з рук, і пайшло далей руйнаваньне ўлады па ўсіх структурах. І гэтыя няшчасныя міліцыянты — гэта ўжо сабакі на прывязі. Ім скажуць: «Фас!» — і яны будуць кусаць, бо баяцца, што ім не дадуць мяса.
— Як закончылася для цябе затрыманьне?
— Я ня першы раз маю справу з «праваахоўнымі» органамі, якія парушаюць права. Я ўжо быў трохі падрыхтаваны. Хоць часам думаю па-максымалісцку: навошта жыць у гэтай краіне? І там, у пастарунку, я заявіў міліцыянтам, якія афармлялі паперы, што лепш хай яны мяне прыстрэляць мяне, а я ня буду нічога падпісваць, таму што яны — злачынная банда. Мяне павялі фатаграфаваць. Я думаў, проста сфатаграфуюць, а мне даюць шыльдачку на грудзі, як рэцыдывісту! Я кінуў яе на стол са словамі: «Я зараз выскачу ў акно, а вы ў мяне страляйце. Вы такая банда, што страшна падумаць». І — дзіўная рэч, гэта іх спыніла. Мне было сказана: «Ладна». Яны самі даафармлялі нейкія дакумэнты, самі падпісалі, дзе я павінен быў падпісаць, і — можаце быць свабодны!
— Дык што табе інкрымінавалася?
— А нічога. І ўсім астатнім — анічога. Там былі і праваслаўныя, і католікі, і работнікі епархіі, і рабочыя, і мастакі, і студэнты. І ўсіх прывозілі нібыта вінаватых. Тут вось у чым справа. Адзін кіраўнік (усе чулі) сказаў другому, меншаму: «Страціш пагоны, калі гэта ня спыніш!». І ўсё. Ніхто аніякіх законаў не пільнуецца. Калі галоўнакамандуючы не пільнуецца закону — навошта яго пільнавацца падначаленым? Гэта ўжо сыстэма. Ты пытаесься — навошта хапун? А навошта сабака кусае чалавека, які сабаку нічога кепскага не зрабіў? Тут лёгікі аніякай ня можа быць. Тут проста дзейнічаюць інстынкты самазахаваньня.
— Ты маеш вялікі досьвед удзелу ў масавых акцыях пратэсту — яшчэ з канца 80-х, з 90-х гадоў. Параўнай мэтады тагачасных праваахоўнікаў і цяперашніх.
— Яны ў чымсьці падобныя — там была савецкая традыцыя, а тут — нэасавецкая. Але ў 80-я гады ўсе адчувалі, што савецкая традыцыя рухнула, і быць верным ёй — абсурдна. Напрыклад, схапіць журналіста было трошкі няёмка. А цяпер — на журналістаў адмыслова палююць. Цяперашняя сыстэма больш жорсткая. Прывяду такі прыклад. У 1988 пасьля Дзядоў мяне затрымалі, і меўся адбыцца суд. Але я сказаў, што ў мяне дыябэт, можа здарыцца «гіпа», і мне ня змогуць дапамагчы — бо ніхто ня будзе ведаць, колькі чаго мне трэба ўвесьці — інсуліну альбо цукру. І тады мяне тут жа выпусьцілі. А цяпер мяне пратрымалі больш за чатыры гадзіны. Дзякуй Богу, што цукар ад хваляваньня павышаецца, і я неяк аднавіўся, мог стаяць на нагах. Але мяне трымалі, нягледзячы на скаргі. Выпусьцілі толькі пасьля поўначы. Жорсткасьць цяпер татальная. І яна паўсюль. Калі ў аўтазаку амапавец крыкнуў на хлопца: «Смотреть в пол!», той усё роўна падымаў галаву. Тады амапавец ударыў яго з усёй сілы па галаве, але хлопец ізноў не апусьціў галавы. Тады гэтая гарыла на службе села на хлопца зьверху: «Ну, вези меня, олень». Гэта быў адкрыты зьдзек чужых войскаў з грамадзянаў гэтай краіны! І гэта дапускае ўлада. Гэты факт засьведчаны ўсімі, хто быў у аўтобусе.
— Запрасіўшы цябе ў «Вольную студыю», не выпадае абмінуць тэму беларускай рок-музыкі. Як паказвае практыка, рок-музыка падчас татальнага ўціску атрымлівае дадатковы штуршок да разьвіцьця. Ці адбудзецца нешта падобнае пасьля апошніх падзеяў у Беларусі?
— Я ня ведаю, ці адгукнуцца гурты. Яны і так, сьпяваючы песьні пра каханьне, знаходзяцца ў чорных сьпісах. Прычына, на мой погляд, — мова. Усё беларускамоўнае трапляе ў чорныя сьпісы. Але ёсьць біблейская ісьціна — усё што робіцца, да лепшага. Думаю, што апошнія падзеі падкажуць тэмы і для рокераў. Крызыс грамадзтва правакуе разьвіцьцё мастацтва, якое зьяўляецца ягоным люстэркам. У нас пануе шоў-бізнэс, песьні ні пра што — «лапці, граблі, балалайка». І гэта прапагандуецца дзяржаўным тэлебачаньнем, радыё. Але ёсьць іншая музыка, якая выконвае спрадвечную місію мастацтва — раскрывае душу чалавека.
— У сваёй нядаўна выдадзенай кнізе «Rock on-line» ты паўстаеш гэткім адзіным адвакатам беларускай рок-музыкі перад абліччам дзясяткаў пракурораў. Дык хто вораг № 1 беларускага року?
— Чужынцы, якіх у Беларусі хоць гаць гаці і па галовах хадзі. І мы ня ведаем, як да іх адносіцца. У Статуце ВКЛ расьпісана, як адносіцца да чужынцаў, але мы яго ў школе не вывучаем. Глядзі, што атрымліваецца ў нашым шоў-бізнэсе. Рэдактар беларускай «Музыкальной газеты» прыехаў з Караганды. Выдавец гэтай самай газэты — з Саратава. Загадчык аддзелу замежнай музыкі — родам з Тулы. Толькі чужынцы ў нас кіруюць працэсам.
— Кіраўнік краіны ў нас са Шклова. І што, лягчэй нам ад гэтага?
— Ну, ня Шклоў жа яго паставіў на кіроўную пасаду… Беларус, дырэктар радыёстанцыі, які служыць уладзе, сказаў бы музыкам: «Хлопцы, вы сьпяваеце толькі пра каханьне — малайцы, на беларускай мове — двойчы малайцы. Мы вас ставім у эфір». А дырэктар-чужынец толькі пачуе, што гурт беларускамоўны і — прэч. Мы павінны са школы вучыцца адрозьніваць свайго ад чужога. «У нас расейцу будзе лепей, чым у Расеі,» — гэта дэвіз улады. Яе сыстэма не дапускае беларускамоўных нікуды. Быццам выпадкова ўвялі чорныя сьпісы… Быццам выпадкова туды трапілі толькі беларускамоўныя гурты… Калі ў краіне на роднай мове можна гаварыць толькі шэптам, значыць, краіну захапілі ворагі. Ворагі і робяць палітыку тут. Назваць прозьвішчы? Гэта не вырашае праблемы.
— Атрымліваецца, як у песьні барда Алеся Наркевіча: «Можа, гэта мне здаецца, можа, гэта толькі сон — не сьпяваецца, ня п’ецца, быццам трапіў у палон. На сваёй зямлі чужы я, роднай мовай грэбую, абкружылі, аблажылі, але хто — ня ведаю».
— Мне можна ня верыць, але я бачу вынікі. Ворагамі Беларусі для нас вызначаны шлях у нябыт, і тут ня варта прызначаць, як гэта робіць міліцыя, аднаго вінаватага. Вінаватая сыстэма, якая стварае ўмовы для чорных сьпісаў і забаронаў. Вось глядзі, ёсьць гурт «Zig-Zag». На радыёстанцыях ім гавораць: у вас нефарматная музыка, вы няправільна граеце, у вас кепскі вакал. Але калі хлопцы беларускамоўны вакал замяняюць ангельскамоўным, з тым жа вакалістам, той жа запіс — музыка становіцца фарматнай! Значыць, прычына ў мове. Мы не павінны дапускаць парушэньня Закона аб мовах, нават пры гэтай канстытуцыі. Раўнапраўе моваў, дзе яно? У нас усюды парушэньне законаў. Беларуская сыстэма — гэта сыстэма парушэньня законаў. Мы пад ёй жывем.
— Рок-музыку магчыма ўзяць пад дзяржаўны кантроль?
— Пад татальны — ніколі. Сёньня нельга ўсё забараніць і ўсім сказаць сьпяваць пра кветачкі-ягадкі. Людзі хочуць выказвацца, гэта мастацтва. Ці быў апазыцыянэрам Дастаеўскі? А ён жа сядзеў у турме. Ён што — краў, забіваў? Ён проста выказваў свае думкі, і камусьці гэта не падабалася. Так было заўсёды. Але выжыла мастацтва, а не рэжымы, якія яго заціскалі. Беларуская рок-музыка розная. Ёсьць камэрцыйная, якая хоча прадавацца масава і выконвае любыя ўмовы. У нас ёсьць шэраг гуртоў, якія могуць выпадкова збацаць песеньку супраць рэжыму і нават трапіць у чорныя сьпісы. Але ёсьць і таленавітыя, сапраўды незалежныя музыкі, якім цяжка жыць, дыскі якіх ніколі не ляжалі ў крамах, неяк яны самі распаўсюджваюць свае запісы. Быў сёлета бардаўскі канцэрт у зале «Менск», выступалі Бартосік, Плясанаў, прыехаў з Нью-Ёрку Сокалаў-Воюш. Канцэрт прайшоў — супэр. Але арганізатарам напярэдадні пяць заляў адмовілі! Людзі баяцца. Гадоў пяць таму канцэрт Сокалава-Воюша прывёў да зьняцьця з пасады дырэктара аднаго дому культуры. У такіх умовах мы жывем.

З назіраньняў над амапаўцамі я зразумеў: гэта не беларусы.

І там, у пастарунку, я заявіў міліцыянтам, якія афармлялі паперы, што лепш хай яны мяне прыстрэляць мяне, а я ня буду нічога падпісваць, таму што яны — злачынная банда.

Калі ў краіне на роднай мове можна гаварыць толькі шэптам, значыць, краіну захапілі ворагі.