Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.
Загадам № 6 ад 12 студзеня 1960 году Лі Гарві Освальд быў прыняты на працу рэгуліроўшчыкам 1 разраду ў экспэрымэнтальны цэх Менскага радыёзаводу.
Генэрал “Ігар” патлумачыў Мэйлеру, што:
а) КДБ не займаўся працаўладкаваньнем Освальда,
б) не падбіраў яму кватэру,
в) гэта была прэрагатыва Савету міністраў,
г) з органамі нават не кансультаваліся.
Мэйлер паўтарае гэтыя словы без камэнтароў.*
Падрабязнасьці першага працоўнага дня зафіксаваныя КДБ.
Рапарт вонкавага назіраньня КДБ
13.01.60
Ад 08:00 да 24:00
А 8:00 было ўсталяванае назіраньне за прахадной на радыёзаводзе, дзе цяпер працуе Лі Гарві.
А 16:25 Лі Гарві выйшаў з радыёзаводу і пайшоў уніз па Чырвонай і вуліцы Захарава да тралейбуснага прыпынку, там сеў на тралейбус № 2 і, не ўступаючы ні з кім у размовы, даехаў да прыпынку “Вуліца Валадарскага”, выйшаў з тралейбуса і пайшоў у гатэль. Было 17:00, калі ён увайшоў у гатэль. Пайшоў адразу ў свой пакой.
А 21:55 Лі Гарві пакінуў свой пакой у гатэлі і спусьціўся ў рэстаран, дзе сеў за вольны столік, замовіў у афіцыянткі ежу, павячэраў, затым расплаціўся і вярнуўся ў пакой а 22:25.
З пакою не выходзіў. А 24:00 назіраньне было спыненае да наступнай раніцы.
За Освальдам пільнавала некалькі груп супрацоўнікаў КДБ, якія не павінны былі ведаць адна пра адну. Усе рапарты патраплялі да “Сьцяпана”, які рабіў рэгулярныя справаздачы “Ігару”, а той інфармаваў напрасткі Маскву. Старшыня КДБ генэрал Васіль Пятроў таксама ведаў пра апэрацыю. Ад Лубянкі Освальда аддзялялі толькі тры ерархічныя прыступкі.
Дзёньнік ЛГО
13-16 студзеня 1960
Працую “кантралёрам”, сьлесарам, зарплата: 700 рублёў у месяц. Праца вельмі лёгкая. Хутка вучу расейскую мову. Усе вельмі прыязныя і добрыя. Сустракаю шмат маладых расейскіх рабочых майго ўзросту, у кожнага свой характар, усе хочуць пра мяне ведаць, нават прапануюць правесьці сход, каб я пра сябе расказаў. Ветліва адмаўляюся.
Вечарамі з Розай хаджу ў тэатар, кіно ці опэру амаль штодня. Жыву на шырокую нагу і вельмі задаволены. Атрымліваю “дапамогу“ ад Чырвонага Крыжа, 5 дня кожнага месяца. Гэта 700 рублёў. Цалкам у месяц у мяне выходзіць 1400. Амаль як у дырэктара завода!
1400 рублёў – гэта “старымі”, да рэформы 1961 году, якая адняла адзін нуль. Афіцыйна сярэдняя зарплата ў СССР складала 783 рублі.**
Што можна было купіць за гэтыя грошы? Свой досьвед жыцьця і працы ў СССР Освальд выкладзе ў рукапісе, які назаве “Калектыў – жыцьцё расейскага рабочага”. Аўтар не абмяжуецца назіраньнямі за заводзкай прахадной. Падчас шпацыраў па Менску Освальд ня толькі заходзіў у ГУМ, каб купіць электравілку, але і для вывучэньня прапановы, попыту і коштаў (у новых рублях), якія акуратна запісваў.
Кавалак пра ГУМ атрымаўся насычаны:
Тут можна купіць усё, што прадаецца ў малых спэцыялізаваных крамах, запісацца на халадзільнік, пыласос, нават машыну (нічога з гэтага нельга купіць адразу). Чарга на халадзільнікі (112 мільёнаў прададзена з 1952 па 1958 год) – тры месяцы, столькі ж на пыласосы. На аўтамашыны чарга ад шасьці месяцаў да году, у залежнасьці ад таго, на якую з трох мадэляў унесены задатак. “Масквіч” каштуе 2 500 рублёў, лічыцца найлепшым і таму яго чакаць трэба амаль год; аднак “Пабеда” і “Волга” крыху таньней, і іх можна дачакацца праз шэсьць-сем месяцаў.
Тут Освальд наблытаў: “Масквіч” каштаваў 2500 рублёў, “Волга” – 4000. (Абедзьве антыкварныя маркі 1960 году выпуску можна купіць і праз паўстагодзьдзя, але розьніца ў кошце ўжо трыццаціразовая – на карысьць “Волгі”.)
Машыны тут купляюць збольшага пад замову. Мадэлі ня надта ўражваюць. “Масквіч” выглядае як скрынка на колах, а “Волга” як “Студэбэкер” 1938 году, паводле якога, дарэчы, яна і зробленая, “даваенная дапамога Амэрыкі”.
Матацыклы і тэлевізары, аднак, можна набыць адразу за гатоўку. Добры, з магутным рухавіком матацыкл каштуе 350 рублёў і іх якасьць лепшая, чым у больш складаных аўтамабіляў. Тэлевізар каштуе ад 80 рублёў за экран памерам 6 на 6 дзюймаў, да 350 рублёў за добра зроблены апарат з экранам 22 дзюймы. Іншыя мадэлі, лёгкія настольныя, каштуюць 190 і 145 рублёў.
Ні матацыкла, ні тэлевізара Освальд не купіў. Купляў кашулі, гальштукі, касьцюм.
Тут можна купіць гатовыя касьцюмы, пашытыя з грубай тканіны. Больш танныя, двубортавыя блакітныя за 110 рублёў, альбо лепш пашытыя на трох гузіках за 250 рублёў. Пінжак каштуе 40 рублёў, і пара штаноў ня менш за 15 рублёў. Таксама звычайна прадаюцца і танныя пінжакі, па 30 рублёў.
Освальд ня згадвае ў гэтых запісах самую важную і самую даўгую чаргу па тое, што выдавалася бясплатна – жыльлё.
--------------------------------------
*Тлумачэньню “Ігара” сапраўды можна даць веры. Калі б з КДБ у Менску кансультаваліся, ніхто б не пасяліў амэрыканца, якога падазраюць у сувязях з ЦРУ, побач з трыма рэжымнымі аб’ектамі з кругласутачнай аховай: у двары тэлецэнтра, побач з радыёкамітэтам і зь відам на штаб вайсковай акругі.
**Мэйлеру ў КДБ паведамілі, што месячная зарплата куратара Освальда “Сьцяпана” складала тады 80 рублёў (новымі). Падманулі. Касьцюкоў меў званьне капітана, займаў пасаду старэйшага опэрработніка, атрымліваў надбаўку за выслугу гадоў. Выходзіла ў раёне 200 рублёў.
Працяг заўтра.
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:
Палёт матылькаУ ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі