Сустрэцца з Паўлам Севярынцам у віцебскай кватэры, дзе ён жыве разам з бацькамі, давялося якраз пасьля завяршэньня судовага працэсу над Уладзімерам Някляевым, Віталём Рымашэўскім, Настай Палажанкай, Сяргеем Вазьняком, Аляксандрам Фядутам і Андрэем Дзьмітрыевым. Усе яны атрымалі ўмоўныя тэрміны, і таму першае пытаньне да Паўла: чаму ён, нават не былы кандыдат на прэзыдэнта, атрымаў больш строгае пакараньне — тры гады «хіміі»?
«А Саньнікаву — 5 гадоў! Цяжка сказаць, якая лёгіка. Магу толькі прывесьці карцінку з жыцьця: мяне вязуць на суд у аўтазаку, а за сьценкай бокса гуляюць у карты канваіры. Яны так усе тры дні гулялі ў карты. І толькі чуваць: „Валет!“, „Не, валет выйшаў!“, „А дама яшчэ сядзіць!“, „Тады кароль“… Такое ўражаньне, што расклалі нейкі пасьянс, каму што і каму колькі, а залежыць усё ад некалькіх гульцоў, якія „па паняцьцях“ гуляюць у нейкую палітычную гульню!»
Пасьля абвяшчэньня свайго прысуду Павал Севярынец выступаў сьведкам у працэсах над іншымі затрыманымі 19 сьнежня і толькі празь некалькі дзён прыехаў дахаты. Побач зь ім падчас суду была маці, спадарыня Тацяна. Бацька, спадар Кастусь, прыехаў на пачатак суду, а потым вярнуўся ў Віцебск — чакаць сям’ю:
«Пашу я ўбачыў у Менску і вельмі парадаваўся, што хоць і ў кайданках, але ён выйшаў годны, выйшаў сьмелы. Я пасядзеў, паглядзеў на яго, а потым паехаў «на гаспадарку».
Спадарыня Тацяна дадае: «Нам супу з фасолі наварыў і сам ня еў, нас чакаў. Бо я казала: „Во-во, зараз прыедзем!“. А Паша наш з таго самага месца, дзе яго прыпынілі, там і пачаў — нібыта і не было пяці месяцаў. Адразу паляцеў, я за ім бегала-бегала, аж ногі зьбівала, бегаючы па тым Менску…».
Спадарыня Тацяна разьбірае сынавы рэчы, якія прывезьлі з турмы — мые, прасуе ды адказвае на шматлікія тэлефанаваньні:
«За гэты час, пакуль Паша сядзеў, я пазнаёмілася з выдатнымі людзьмі! Мы разам удзельнічалі ў акцыях, маліліся каля Чырвонага касьцёла. Салідарнасьці чалавечай — проста нейкі выбух сёлета! Я размаўляла з людзьмі ў цягніках, у чарзе каля СІЗА КДБ, людзі прыносілі грошы, рэчы, прадукты, былі гатовыя выслухаць, дапамагчы…».
У першыя дні дома Павал слухае бацькоў: што адбылося ў сям’і за гэтыя месяцы. Спадарыню Тацяну некалькі разоў затрымлівала міліцыя і КДБ. А бацька зноў пачаў курыць, хаця ўжо быў адмовіўся ад цыгарэт некалькі год таму. За час зьняволеньня сына ён напісаў некалькі вершаў і нарысаў, а цяпер сын дома — і гэта дадае імпэту:
«Цяпер сын дома, магу і цыгарэтку сабе дазволіць! А яшчэ я верш напісаў. Ну, не адзін верш, яшчэ і публіцыстыкі шмат, але адзін верш — сапраўдны!
Пакуль мы размаўляем з бацькамі, Павал не пакідае працы: на працоўным стале ўжо раскладзеныя кнігі — у тым ліку тая самая Біблія, якая была зь ім у ізалятары КДБ, а таксама сшыткі з распачатым у зьняволеньні раманам.
Павал Севярынец гаворыць пра свае пляны:
«Па-першае, трэба дапамагаць тым, хто зараз за кратамі — дамагацца іхнага вызваленьня. Па-другое, трэба дапісаць раман. Па-трэцяе, буду дапамагаць Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Да мяне людзі змогуць прыяжджаць, дасьць Бог, можа, будзе інтэрнэт, скайп…».
Бліжэйшыя пляны сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец выбудоўвае з улікам вынесенага судом пакараньня — тры гады абмежаваньня волі ў калёніі-пасяленьні. Пасьля пяці месяцаў у СІЗА КДБ, дзе адзін дзень зьняволеньня лічыцца за два, яму засталося адбыць на «хіміі» 2 гады і 2 месяцы. Куды яго накіруюць — пакуль невядома.

О, Беларусь! Любімая… Праклятая…
Пакутніца на росхрысьце вятроў.
Краіна стукачоў і правакатараў,
Краіна ваяроў і змагароў.
Яны цябе хто ганілі, хто славілі,
А „трэці пуць“ — сьпіхнуць у каламуць.
Так сталася, што поплеч Каін з Авелем
Спрадвеку тут адной сям’ёй жывуць.
Радзіма! Ну няўжо гібець вякамі нам?
Мы ж, кожны, дзеці родныя твае.
Хай грэх цяжкі даруе Авель Каіну,
А той ніколі брата не заб’е!
Ды лепшыя сыны — ізноў за кратамі.
Няволя — воля?
Енк „правадыроў“…
О, Беларусь! Любімая… Праклятая…
Пакутніца на росхрысьце вятроў».