У Горадні адкрылася выстава, прысьвечаная творчасьці вядомага польскага майстра рэпартажу, журналіста, пісьменьніка Рышарда Капусьцінскага. Выставу прывёз Польскі інстытут у Менску, а разьмясьцілася яна ў Старым замку, у гісторыка-археалягічным музэі.
Адкрыў выставу, прысьвечаную Рышарду Капусьцінскаму, дырэктар музэю Юры Кітурка:
«Я думаю, гэтаму чалавеку ўдалося ўвасобіць у сваім жыцьці мару амаль што кожнага чалавека пра падарожжы. Ёсьць, канечне, такія, хто любіць сядзець у хаце і нікуды ня рухацца. Але большасьць людзей марыць убачыць іншыя краіны, каб пазнаёміцца з жыцьцём іншых людзей. Дык вось Рышарду Капусьцінскаму гэта ўдалося, ён аб’ехаў дзясяткі краінаў. Ён пісаў рэпартажы, якія станавіліся асновай для яго кніг. На выставе амаль кожны стэнд прысьвечаны адной кнізе».
Наступным гаварыў куратар выставы Аляксей Мацюшонак зь Менску і Бажэна Дудко з Варшавы, аўтарка канцэпцыі выставы. Спадарыня Дудко была сакратаром Рышарда Капусьцінскага.
Дудко: «Я думаю, што Рышард Капусьцінскі — гэта вялікі чалавек, таму што ён нічога не рабіў для сябе, усё, што пісаў, ён рабіў для іншых людзей зь іншых краінаў. Калі мы чытаем кнігі Капусьцінскага, мы хочам зрабіць штосьці не для сябе, а для сьвету. Ён думае пра праблемы сучаснага чалавека і сучаснага сьвету. Тое, што ён зрабіў, — гэта вялікае майстэрства журналістыкі».
Пасьля сьмерці пісьменьніка ў 2007 годзе ў Польшчы пра яго шмат пісалі. Некаторым гэта прыйшлося недаспадобы. Загучалі галасы, што Капусьцінскі ня быў такім ідэальным і адназначным чалавекам.
Дудко: «Я думаю, у нас у Польшчы так бывае, што калі хто-небудзь узьнімецца вельмі высока, атрымае мноства прэмій (бо Рышард Капусьцінскі, калі б не памёр, атрымаў бы Нобэлеўскую прэмію), то хочуць знайсьці што-небудзь, каб сказаць, што ён не такі добры».
Карэспандэнт: «Можна ўдакладніць наконт Нобэлеўскай прэміі — за што яму яе маглі даць — за рэпартаж, за што менавіта?»
Дудко: «За тое, што ён з журналістыкі зрабіў мастацтва. Розныя людзі цяпер гавораць пра тое, ці ён пісаў праўду ці не? Нельга так разважаць, таму што яго журналістыка — гэта мастацтва. І нельга тое, што мастацтва, чытаць так, як ты чытаеш газэту: там мэтафары. Калі ён бярэцца за праблему, ён хоча дайсьці да яе сутнасьці. Сьвет бывае складаны, і ён хацеў абняць яго сваім розумам».
Карэспандэнт: «Ці можна назваць прыклад іншага аўтара, які працаваў на мяжы літаратуры і журналістыкі, у Польшчы ці ў іншай краіне?»
Дудко: «Не, не. Няма такога чалавека, і таму яму б далі Нобэлеўскую прэмію. Ніхто столькі не зрабіў, колькі ён. Паглядзіце на гэты стэнд, дзе мы паказалі ягоныя кнігі: ён напісаў іх дваццаць шэсьць, ён шмат падарожнічаў. Яго кнігі не падобныя да сябе. Калі ён хацеў напісаць новую, ён пачынаў спачатку, як быццам у яго яшчэ не было напісаных кніг».