Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кватэры Зьмітра Касьпяровіча адбыўся ператрус


Зьміцер Касьпяровіч
Зьміцер Касьпяровіч
У Менску ў кватэры кіраўніка моладзевага аб’яднаньня «Рух «Маладая Беларусь» Зьмітра Касьпяровіча адбыўся ператрус. Актывіст распавёў журналістам, што ператрус ладзілі два супрацоўнікі КДБ. Яны ж паведамілі, што гэта робіцца ў межах крымінальнай справы аб падзеях 19 сьнежня 2010 году ў Менску.

Зьміцер Касьпяровіч паведаміў, што ў яго забралі носьбіты інфармацыі, візытоўкі, нататнікі, некалькі кніг і розныя налепкі мінулых гадоў. Яму выдалі вопіс забранага і заявілі, што не разьвітваюцца.

Актывіст мае намер пракансультавацца зь юрыстамі, ці варта абскарджваць праведзены ператрус.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG