Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: актывіста БНФ выклікалі ў КДБ


Будынак КДБ, Магілёў
Будынак КДБ, Магілёў
Старшыню абласной арганізацыі партыі БНФ Зьмітра Салаўёва выклікаюць у КДБ. У позьве пазначана — як сьведку да сьледчага Махунова. Камітэтчыкі чакаюць актывіста а 16 гадзіне.

Гэта ўжо другі выклік Зьмітра Салаўёва ў КДБ. 12 студзеня яго выклікалі, каб паведаміць, што ён пастаўлены на прафіляктычны ўлік спэцслужбы за тое, што ў 2010 годзе ўдзельнічаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах і арганізоўваў іх. На рашэньне магілёўскіх камітэтчыкаў Зьміцер Салаўёў накіраваў скаргу на імя старшыні КДБ Вадзіма Зайцава.

15 студзеня ў кватэры актывіста супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Забралі відэакамэру з запісам падзеяў на Плошчы 19 сьнежня. Акрамя таго — сыстэмны блёк кампутара, два бел-чырвона-белыя сьцягі ды электронныя носьбіты інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG