Самы знакаміты твор мастака Ўладзімера Крукоўскага – герб Пагоня, створаны ў суаўтарстве зь Яўгенам Куліком. Пад крылом бел-чырвона-белага сьцягу збройны рыцар на кані пратрымаўся на дзяржаўных фасадах з 1991 па 1995 год.
Быць аўтарам дзяржаўнага гербу – гонар для любога мастака, але і ў другіх жанрах сваёй творчасьці Ўладзімер Крукоўскі ня здрадзіў сабе. Ён даўно займаецца гісторыяй беларускіх гербаў, а нядаўна пабачыла сьвет ягонае дасьледаваньне “Срэбная страла ў чырвоным полі”, прысьвечанае прыватнай геральдыцы беларускай шляхты.
Міхась Скобла: “Спадар Уладзімер, дзякуючы камэдыі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”, якая да нядаўняга часу ішла ў Купалаўскім тэатры, да шляхецкага саслоўя ў сёньняшніх беларусаў стаўленьне хутчэй іранічнае. Вы сваёй кнігай хочаце зьмяніць гэты стэрэатып?”
Уладзімер Крукоўскі: “Безумоўна. Гэта мая першая задача. Я сапраўды хачу зьмяніць тое нэгатыўнае, як вы кажаце, іранічнае стаўленьне, да шляхты, якое склалася з часоў рэвалюцыі, з часоў адмены гэтак званых “сословий” у 1918 годзе. Другая задача, ня менш важная, была якраз паказаць той цікавы гістарычны масыў, які тычыцца шляхты, яе паходжаньня, радаводаў, яе гербаў. І трэцяя задача, трохі нават правакацыйная, – абудзіць цікавасьць людзей, неабыякавых да гісторыі, і прафэсіяналаў, і аматараў. Я ў сваёй працы паспрабаваў даказаць, што той масыў шляхецкіх прозьвішчаў, які існаваў у ХVII, ХVIII, ХIХ стагодзьдзях, захаваўся да сёньняшніх дзён. Проста людзі ня ведаюць сваёй гісторыі, сваіх радаводаў, далёка не зазіраюць, далей дзеда нічога ня ведаюць”.
Скобла: “Цытата з вашай кнігі: “Шляхта – ваяўнічае і авантурнае, гордае і непаслухмянае, бунтарскае і загадкавае племя. Дзе яна падзелася, беларуская шляхта, зь якой у гісторыі Беларусі зьвязана літаральна ўсё: вайсковыя перамогі і дыпляматычныя посьпехі, дзяржаўнае будаўніцтва і паўстаньні, навука і і культура, мастацтва і рэлігія, літаратура і адукацыя?” А сапраўды, дзе ўсё падзелася? Няўжо сышло, як вада ў пясок?”
Крукоўскі: “Дзякаваць Богу, не сышло. І адзін з доказаў таму – мая кніга. Калі б усё сышло ў пясок, ніхто б гэтым не цікавіўся, у тым ліку і я. Але, як бачыце, ёсьць яшчэ людзі, якія займаюцца гісторыяй шляхецтва, паважаюць сваіх продкаў, шукаюць свае радаводы. Я б тут хацеў расказаць пра гісторыю сваёй кнігі, яна таксама цікавая. Выйшла яна праз 17 гадоў пасьля напісаньня. Першы варыянт зьявіўся ў пачатку 90-х, кніга нават значылася ў пляне выдавецтва “Беларусь”, мастачка Тамара Мельянец зрабіла макет. Але потым прыйшоў 1994 год, і ўсё ў нас рэзка памянялася. Пачалася чыстка тэмплянаў ва ўсіх выдавецтвах, прычым, я б сказаў, самастойная, не ініцыяваная зьверху чыстка. Выкідвалася з плянаў усё, што хоць трошкі пахла нацыянальным, беларускім. Зразумела, што і мая кніжка вылецела адтуль, але мае пошукі працягваліся, значна павялічылася колькасьць апісаных гербаў. І вось ужо ў канчатковым варыянце, які я атрымаў перад самым Новым годам, на Каляды, у якасьці каляднага падарунка, 157 каляровых гербаў. А плюс яшчэ чорна-белыя, разам набралася больш за 200”.
Скобла: “А што можа даць сучаснаму чалавеку ўласны герб?”
Крукоўскі: “Матэрыяльна, безумоўна, не дае анічога. А маральна – вельмі шмат. Праўда, трэба, каб чалавек быў адпаведна інтэлектуальна і маральна падрыхтаваны. Таму што ў нас процьма людзей, якіх, акрамя каўбасы і гарэлкі, нічога не цікавіць. І ўсё ж, нягледзечы на нашы гістарычныя заняпады, на сёньняшнюю жудасную сытуацыю, у Беларусі ёсьць інтэлектуальная эліта, якая складае, па маім прыкідзе, каля 10-15% ад усяго насельніцтва. Названы адсотак характэрны для любой краіны, хай гэта будуць Злучаныя Штаты Амэрыкі, Гішпанія ці Грузія. Чалавек, які ўсьведамляе, што за яго плячыма 10, 12 ці 14 пакаленьняў, ня можа паводзіць сябе ў жыцьці так, як чалавек бяз роду і племені, якому многае ў гэтым жыцьці да лямпачкі”.
Скобла: “10% – гэта амаль 1 000 000. Пасьля падзеяў 19 сьнежня на Плошчы прадстаўнікі гэтай самай эліты выказваліся ў тым сэнсе, што ўлада прынізіла народ. Ці згодныя вы з такім меркаваньнем?”
Крукоўскі: “Не, ня згодны. Прынізіць народ абсалютна немагчыма. Так можа выказвацца толькі чалавек недасьведчаны. Ёсьць гонар і годнасьць у беларусаў. І нікуды яны не падзеліся. Праўда, наша сытуацыя не ўкладваецца ў агульнаэўрапейскі, агульначалавечы стандарт. Я тут магу сказаць толькі адно: хамская ўлада ўсё робіць па-хамску. Па-хамску ўсё было зроблена і 19 сьнежня, таму што кіруюць у нашай краіне натуры хамскія. Разумееце, раcшляхечваньне народу вельмі выгоднае любой уладзе: цару, імпэратару, князю, шаху і г.д. Любы ўладар зацікаўлены, каб у народзе, якім ён кіруе, акрамя жменькі набліжаных да стальца, не было ніякай эліты, ні інтэлектуальнай, ні маральнай, ні рэлігійнай. Такім народам лёгка кіраваць, лёгка яму загадваць, лёгка заганяць куды трэба”.
Скобла: “Існуюць і другія ацэнкі падзеяў на Плошчы. Прыкладам, малады паэт Алесь Кіркевіч, які адседзеў 10 сутак на Акрэсьціна, піша: “На Раство нарадзілася нацыя…”
Крукоўскі: “Дай Бог, каб ягонае перакананьне ажыцьцявілася. Вядома ж, усе акцыі падобнага роду, асабліва рэакцыя масаў на гэтыя акцыі, асабліва тых, якія ў самой акцыі ня ўдзельнічалі, хто ня быў на Плошчы, спрыяе аб’яднаньню, згуртаваньню, салідарнасьці і росту нацыянальнай сьвядомасьці. Гэта ўсё, безумоўна, так. Нягледзячы на выказваньні некаторых: “Ай, нашто трэба было хадзіць, ай, пабілі, ай, бедненькія хлопчыкі і дзяўчынкі!”. Разумееце, такія працэсы як нараджэньне нацыі, умацаваньне нацыі, сталеньне нацыі без падобныхх падзеяў ніколі не абыходзіліся. Дзякаваць Богу, што на Плошчы абышлося бяз самага горшага – без ахвяраў, ніхто не загінуў”.
Скобла: “Вы – майстар палітычнага плякату. Мне помніцца адзін ваш твор, на якім сучасны афіцыйны герб намаляваны ў выглядзе накрыўкі да пустой каструлі. Ці памянялася ваша стаўленьне да афіцыйнай сымболікі за прамінулыя пятнаццаць гадоў?”
Крукоўскі: “Ні ў якім разе! Маё стаўленьне ня можа памяняцца, таму што я –чалавек дасьведчаны ў галіне геральдыкі. Сучасны беларускі герб – барбарскі. У геральдыцы такія рэчы, якія можна бачыць на гэтым гербе, недапушчальныя. Новыя краіны, якія ня маюць глыбокай гісторыі, прыкладам, афрыканскія, астраўныя дзяржавы, лепяць на свае гербы ўсё, што ім у галаву прыйдзе. Такое ўражаньне і ад герба, уведзенага ва ўжытак у 1995 годзе. Тое, што ён пераклікаецца з гербам БССР 30-х гадоў, яго не апраўдвае, бо ўсе савецкія гербы – такія ж самыя заляпухі без уліку гістарычных рэаліяў, без уліку геральдычных правілаў. Скажам, адно з геральдычных правілаў: нельга сутыкаць чырвоны і зялёны колеры, абавязкова паміж імі павінна быць нейкая каляровая пракладка – белая, жоўтая, чорная. У нас гэтае правіла парушанае. Як схацелі, так і зрабілі. А хто зрабіў? Нейкія ананімы, мы ж па сёньняшні дзень аўтараў герба ня ведаем! Так што сучасны герб РБ – нейкае паўпадпольнае ўтварэньне. Такі яму і кошт – мастацкі і гістарычны. Я абсалютна ўпэўнены, што вернецца Пагоня. У якім выглядзе – няважна, можа, гэта будзе нейкая новая выява, але Пагоня абавязкова вернецца. Бо немагчыма дырэктыўным шляхам зьнішчыць 600-700 гадоў гістарычнай традыцыі”.
Скобла: “Ніводная дыктатура ў сьвеце не эвалюцыянавала ў дэмакратыю. Яна можа станавіцца толькі больш рэпрэсіўнай. Але зь любога правіла ёсьць выняткі. У гэтай сувязі – якой вам бачыцца будучыня Беларусі?”
Крукоўскі: “Будучыня Беларусі мне бачыцца толькі ў адным варыянце. Сама геаграфія вымушае нас быць эўрапейцамі, такімі ж, як палякі, літоўцы, украінцы, чэхі. Мікола Іванавіч Ермаловіч у свой час сказаў: “Гісторыя кожнай нацыі пачынаецца з геаграфіі”. І ён абсалютна меў рацыю. Менавіта ад геаграфічнага месца, дзе знаходзіцца дзяржава, дзе жыве народ, і пачынаюцца іхнія асаблівасьці. Мы – у самым цэнтры Эўропы, і нам проста наканавана быць эўрапейцамі. Для Заходняй Эўропы Беларусь як сатэліт імпэрскай Расеі нават страшней, чым сёньняшняя дыктатура. Таму Эўропа будзе прыкладаць усе намаганьні і шукаць усякія спосабы, каб вырваць Беларусь з-пад уплыву Расеі. Іншага выйсьця ў яе проста няма”.
Быць аўтарам дзяржаўнага гербу – гонар для любога мастака, але і ў другіх жанрах сваёй творчасьці Ўладзімер Крукоўскі ня здрадзіў сабе. Ён даўно займаецца гісторыяй беларускіх гербаў, а нядаўна пабачыла сьвет ягонае дасьледаваньне “Срэбная страла ў чырвоным полі”, прысьвечанае прыватнай геральдыцы беларускай шляхты.
Міхась Скобла: “Спадар Уладзімер, дзякуючы камэдыі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”, якая да нядаўняга часу ішла ў Купалаўскім тэатры, да шляхецкага саслоўя ў сёньняшніх беларусаў стаўленьне хутчэй іранічнае. Вы сваёй кнігай хочаце зьмяніць гэты стэрэатып?”
Уладзімер Крукоўскі: “Безумоўна. Гэта мая першая задача. Я сапраўды хачу зьмяніць тое нэгатыўнае, як вы кажаце, іранічнае стаўленьне, да шляхты, якое склалася з часоў рэвалюцыі, з часоў адмены гэтак званых “сословий” у 1918 годзе. Другая задача, ня менш важная, была якраз паказаць той цікавы гістарычны масыў, які тычыцца шляхты, яе паходжаньня, радаводаў, яе гербаў. І трэцяя задача, трохі нават правакацыйная, – абудзіць цікавасьць людзей, неабыякавых да гісторыі, і прафэсіяналаў, і аматараў. Я ў сваёй працы паспрабаваў даказаць, што той масыў шляхецкіх прозьвішчаў, які існаваў у ХVII, ХVIII, ХIХ стагодзьдзях, захаваўся да сёньняшніх дзён. Проста людзі ня ведаюць сваёй гісторыі, сваіх радаводаў, далёка не зазіраюць, далей дзеда нічога ня ведаюць”.
Скобла: “Цытата з вашай кнігі: “Шляхта – ваяўнічае і авантурнае, гордае і непаслухмянае, бунтарскае і загадкавае племя. Дзе яна падзелася, беларуская шляхта, зь якой у гісторыі Беларусі зьвязана літаральна ўсё: вайсковыя перамогі і дыпляматычныя посьпехі, дзяржаўнае будаўніцтва і паўстаньні, навука і і культура, мастацтва і рэлігія, літаратура і адукацыя?” А сапраўды, дзе ўсё падзелася? Няўжо сышло, як вада ў пясок?”
Крукоўскі: “Дзякаваць Богу, не сышло. І адзін з доказаў таму – мая кніга. Калі б усё сышло ў пясок, ніхто б гэтым не цікавіўся, у тым ліку і я. Але, як бачыце, ёсьць яшчэ людзі, якія займаюцца гісторыяй шляхецтва, паважаюць сваіх продкаў, шукаюць свае радаводы. Я б тут хацеў расказаць пра гісторыю сваёй кнігі, яна таксама цікавая. Выйшла яна праз 17 гадоў пасьля напісаньня. Першы варыянт зьявіўся ў пачатку 90-х, кніга нават значылася ў пляне выдавецтва “Беларусь”, мастачка Тамара Мельянец зрабіла макет. Але потым прыйшоў 1994 год, і ўсё ў нас рэзка памянялася. Пачалася чыстка тэмплянаў ва ўсіх выдавецтвах, прычым, я б сказаў, самастойная, не ініцыяваная зьверху чыстка. Выкідвалася з плянаў усё, што хоць трошкі пахла нацыянальным, беларускім. Зразумела, што і мая кніжка вылецела адтуль, але мае пошукі працягваліся, значна павялічылася колькасьць апісаных гербаў. І вось ужо ў канчатковым варыянце, які я атрымаў перад самым Новым годам, на Каляды, у якасьці каляднага падарунка, 157 каляровых гербаў. А плюс яшчэ чорна-белыя, разам набралася больш за 200”.
Скобла: “А што можа даць сучаснаму чалавеку ўласны герб?”
І ўсё ж, нягледзечы на нашы гістарычныя заняпады, на сёньняшнюю жудасную сытуацыю, у Беларусі ёсьць інтэлектуальная эліта, якая складае, па маім прыкідзе, каля 10-15% ад усяго насельніцтва ...
Крукоўскі: “Матэрыяльна, безумоўна, не дае анічога. А маральна – вельмі шмат. Праўда, трэба, каб чалавек быў адпаведна інтэлектуальна і маральна падрыхтаваны. Таму што ў нас процьма людзей, якіх, акрамя каўбасы і гарэлкі, нічога не цікавіць. І ўсё ж, нягледзечы на нашы гістарычныя заняпады, на сёньняшнюю жудасную сытуацыю, у Беларусі ёсьць інтэлектуальная эліта, якая складае, па маім прыкідзе, каля 10-15% ад усяго насельніцтва. Названы адсотак характэрны для любой краіны, хай гэта будуць Злучаныя Штаты Амэрыкі, Гішпанія ці Грузія. Чалавек, які ўсьведамляе, што за яго плячыма 10, 12 ці 14 пакаленьняў, ня можа паводзіць сябе ў жыцьці так, як чалавек бяз роду і племені, якому многае ў гэтым жыцьці да лямпачкі”.
Скобла: “10% – гэта амаль 1 000 000. Пасьля падзеяў 19 сьнежня на Плошчы прадстаўнікі гэтай самай эліты выказваліся ў тым сэнсе, што ўлада прынізіла народ. Ці згодныя вы з такім меркаваньнем?”
раcшляхечваньне народу вельмі выгоднае любой уладзе: цару, імпэратару, князю, шаху і г.д. ...
Крукоўскі: “Не, ня згодны. Прынізіць народ абсалютна немагчыма. Так можа выказвацца толькі чалавек недасьведчаны. Ёсьць гонар і годнасьць у беларусаў. І нікуды яны не падзеліся. Праўда, наша сытуацыя не ўкладваецца ў агульнаэўрапейскі, агульначалавечы стандарт. Я тут магу сказаць толькі адно: хамская ўлада ўсё робіць па-хамску. Па-хамску ўсё было зроблена і 19 сьнежня, таму што кіруюць у нашай краіне натуры хамскія. Разумееце, раcшляхечваньне народу вельмі выгоднае любой уладзе: цару, імпэратару, князю, шаху і г.д. Любы ўладар зацікаўлены, каб у народзе, якім ён кіруе, акрамя жменькі набліжаных да стальца, не было ніякай эліты, ні інтэлектуальнай, ні маральнай, ні рэлігійнай. Такім народам лёгка кіраваць, лёгка яму загадваць, лёгка заганяць куды трэба”.
Скобла: “Існуюць і другія ацэнкі падзеяў на Плошчы. Прыкладам, малады паэт Алесь Кіркевіч, які адседзеў 10 сутак на Акрэсьціна, піша: “На Раство нарадзілася нацыя…”
Крукоўскі: “Дай Бог, каб ягонае перакананьне ажыцьцявілася. Вядома ж, усе акцыі падобнага роду, асабліва рэакцыя масаў на гэтыя акцыі, асабліва тых, якія ў самой акцыі ня ўдзельнічалі, хто ня быў на Плошчы, спрыяе аб’яднаньню, згуртаваньню, салідарнасьці і росту нацыянальнай сьвядомасьці. Гэта ўсё, безумоўна, так. Нягледзячы на выказваньні некаторых: “Ай, нашто трэба было хадзіць, ай, пабілі, ай, бедненькія хлопчыкі і дзяўчынкі!”. Разумееце, такія працэсы як нараджэньне нацыі, умацаваньне нацыі, сталеньне нацыі без падобныхх падзеяў ніколі не абыходзіліся. Дзякаваць Богу, што на Плошчы абышлося бяз самага горшага – без ахвяраў, ніхто не загінуў”.
Скобла: “Вы – майстар палітычнага плякату. Мне помніцца адзін ваш твор, на якім сучасны афіцыйны герб намаляваны ў выглядзе накрыўкі да пустой каструлі. Ці памянялася ваша стаўленьне да афіцыйнай сымболікі за прамінулыя пятнаццаць гадоў?”
Крукоўскі: “Ні ў якім разе! Маё стаўленьне ня можа памяняцца, таму што я –
Пагоня абавязкова вернецца. Бо немагчыма дырэктыўным шляхам зьнішчыць 600-700 гадоў гістарычнай традыцыі ...