У Аршанскім гараддзеле на размове са сьледчым пабываў моладзевы актывіст Руслан Канавалаў, а ў Віцебскую абласную ўправу КДБ быў выкліканы Канстанцін Халмачоў.
Спадар Халмачоў у час выбарчай кампаніі працаваў у ініцыятыўных групах некалькіх дэмакратычных кандыдатаў. У КДБ ад яго запатрабавалі даць падпіску аб неразгалошваньні таямніцы сьледзтва, таму зьмест размовы ён камэнтаваць ня стаў. Адно што заўважыў: гаворка вялася пра падзеі 19 сьнежня ў Менску і падрыхтоўку да масавай акцыі пратэсту.
У тым самым рэчышчы адбывалася і размова сьледчага з Русланам Канавалавым у Аршанскім аддзеле КДБ. Хлопец таксама падпісаў паперу, абавязаўшыся не разгалошваць таямніцу сьледзтва па крымінальнай справе «аб масавых беспарадках». Прыкладна паўтары гадзіны ён адказваў на пытаньні сьледчага, загадзя папярэдзіўшы, што падпіша пратакол толькі ў тым выпадку, калі ён будзе складзены па-беларуску. Пратакол супрацоўніку КДБ давялося перапісваць некалькі разоў, паступова выпраўляючы ўсе граматычныя памылкі.