Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За кіпучай чэкісцкай работай. 17 студзеня

абноўлена

Хроніка рэпрэсій. Ператрусы, затрыманьні, допыты ў КДБ і міліцыі працягваюцца ў розных гарадах Беларусі.

21:34 Карэспандэнт «Радыё Рацыя» Гарэцкі з КДБ не вярнуўся

17 студзеня блізу паўдня супрацоўнікі КДБ затрымалі карэспандэнта «Радыё Рацыя» Барыса Гарэцкага. Да гэтага часу невядома, дзе знаходзіцца журналіст Гарэцкі.

Затрыманы Іван Кулікоў, які спрабаваў вылучыцца кандыдатам у прэзыдэнты

Пасьля допыту ва Ўпраўленьні ўнутраных справаў Заводзкага раёну былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта затрымалі на 72 гадзіны.

19:27
У офісе праваабарончага цэнтру «Вясна» адбыўся ператрус. Супрацоўнікі КДБ паказалі пастанову, падпісаную пракурорам Менску. Ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы аб падзеях на плошчы 19 сьнежня. У якасьці панятых кадэбісты прывялі суседзяў. На прапанову Валянціна Стэфановіча таксама пабыць панятым афіцэр КДБ ветліва адказаў: «Валянцін, вашы паслугі нам не спатрэбяцца».

На Віцебшчыне — зноў допыты ў КДБ

У Наваполацкім КДБ дапыталі Сяргея Хмарава

На допыт быў выкліканы жыхар Наваполацку, які адбыў 15 сутак у Жодзінскай турме пасьля акцыі ў Менску 19 сьнежня.

На сайце Радыё Свабода былі разьмешчаны дзьвюма часткамі яго ўспаміны і развагі пра менскую акцыю і арышт. Цяпер, кажа Сяргей Хмараў, «гэтыя хлопцы падарылі мне натхненьне і для трэцяй».

В.Стэфановіч
15:40
Невядомыя спрабуюць патрапіць у офіс праваабарончага цэнтру «Вясна». Намесьнік кіраўніка арганізацыі Валянцін Стэфановіч паведаміў, што па той бок дзьвярэй «цэлая брыгада».Стэфановіч не выключае, што супрацоўнікі спэцслужбаў паспрабуюць узламаць дзьверы.

Берасьце: Затрыманых за "Салідарнасьць" вызвалілі

Затрыманых раніцай 17 студзеня ў Берасьці моладзевых актывістаў БХД вызвалілі пасьля трохгадзіннага затрыманьня ў міліцыі Ленінскага раёну Менску.


Барыс Гарэцкі — у КДБ

Карэспандэнт Радыё Рацыя запісваў інтэрвію са сваякамі зьняволеных ля турмы КДБ у Менску.

Затрыманьні за "Салідарнасьць"


17 студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі Івана Стасюка, Юрку Бакура і Вікторыю Грышанаву каля будынку Берасьцейскага аблвыканкаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG