Дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш камэнтуе заяву кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова пра тое, што рэзалюцыя Рады Эўропы па Беларусі адлюстроўвае пункт гледжаньня Расеі.
Кірыл Коктыш: Ніякай нечаканасьці тут няма. На мой погляд, становішча якраз прадказальнае. Відавочна было, што Расея чакала рэакцыі Эўразьвязу, каб неяк вызначыцца. Бо пытаньне, якое усіх цікавіла, ці здолее Эўразьвяз неяк адказаць на абразу, ці ён будзе гэтую абразу не заўважаць. Эўразьвяз вырашыў адказаць, і прэзыдэнт Лукашэнка такім чынам апынуўся нейкім фактарам, які стаў рабіць свой унёсак у ідэнтычнасьць Эўразьвязу, бо ЭЗ пачаў асэнсоўваць сябе ў дачыненьні да беларускай праблемы.
У сваю чаргу Расея таксама вымушаная вызначацца па беларускім вэктары і, канечне, салідарная пазыцыя Эўразьвязу – гэта нейкае выйсьце для Расеі. Дэ-факта Расея ўжо ўвяла эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, бо нафта не паступае ў Беларусь, але гэтае пытаньне пераведзенае не ў палітычнае пытаньне, а як спрэчка гаспадарчых суб'ектаў. Канечне, да канца месяца гэтае пытаньне так ці інакш будзе зьнята, але панэрвавацца прыйдзецца.
Так ці інакш, відавочна, што за гэты год Расея будзе паціху, але прыкручваць гэтыя кранікі, здымаць беларускі ўрад са сваіх датацыяў. Якраз такім чынам вымалёўваецца нейкая структура супрацоўніцтва Расеі і Эўразьвязу, тое што ўчора было немагчыма, а сёньня цалкам магчыма.
Эўразьвяз займае цалкам палітычную пазыцыю, але наўрад ці мог увесьці нейкія эканамічныя санкцыі. Расея ня можа ўвесьці палітычныя санкцыі, у сілу шэрагу прычынаў, але дэ-факта ўводзіць эканамічныя санкцыі, якія ня можа ўвесьці Эўразьвяз. Такім чынам атрымліваецца нейкая новая вельмі цікавая канфігурацыя расейска-эўрапейскай інтэграцыі. Ці гэта так, паглядзім праз месяц-паўтара, калі гэтая структура захаваецца, але пакуль яна выглядае менавіта такім чынам.
Кірыл Коктыш: Ніякай нечаканасьці тут няма. На мой погляд, становішча якраз прадказальнае. Відавочна было, што Расея чакала рэакцыі Эўразьвязу, каб неяк вызначыцца. Бо пытаньне, якое усіх цікавіла, ці здолее Эўразьвяз неяк адказаць на абразу, ці ён будзе гэтую абразу не заўважаць. Эўразьвяз вырашыў адказаць, і прэзыдэнт Лукашэнка такім чынам апынуўся нейкім фактарам, які стаў рабіць свой унёсак у ідэнтычнасьць Эўразьвязу, бо ЭЗ пачаў асэнсоўваць сябе ў дачыненьні да беларускай праблемы.
У сваю чаргу Расея таксама вымушаная вызначацца па беларускім вэктары і, канечне, салідарная пазыцыя Эўразьвязу – гэта нейкае выйсьце для Расеі. Дэ-факта Расея ўжо ўвяла эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, бо нафта не паступае ў Беларусь, але гэтае пытаньне пераведзенае не ў палітычнае пытаньне, а як спрэчка гаспадарчых суб'ектаў. Канечне, да канца месяца гэтае пытаньне так ці інакш будзе зьнята, але панэрвавацца прыйдзецца.
Так ці інакш, відавочна, што за гэты год Расея будзе паціху, але прыкручваць гэтыя кранікі, здымаць беларускі ўрад са сваіх датацыяў.