Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Рэзалюцыя Рады Эўропы па Беларусі адлюстроўвае пункт гледжаньня Расеі"


Аб гэтым заявіў 13 студзеня журналістам у Маскве міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Паводле Лаўрова, 12 студзеня ў Радзе Эўропы "была ўзгодненая кансэнсусная рэзалюцыя па Беларусі". "Яна адлюстроўвае ў тым ліку і пункт гледжаньня Расеі, як і ўсіх іншых дзяржаў Рады Эўропы", – адзначыў ён.
"Што тычыцца працэсаў, якія суправаджаюць завяршэньне выбараў у Беларусі, то мы ўважліва адсочваем лёс нашых суайчыньнікаў, – дадаў расейскі міністар. – Мы дамагліся вызваленьня большасьці зь іх. Двое зь іх былі зноў арыштаваныя, ім прад'яўлена абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Супрацоўнікі амбасады Расейскай Фэдэрацыі ў Менску знаходзяцца зь імі ў пастаянным кантакце ".

Як паведамлялася раней, Камітэт міністраў Рады Эўропы 12 студзеня заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах-2010, журналістаў і праваабаронцаў.

"Камітэт міністраў просіць беларускія ўлады прадставіць дадатковую інфармацыю аб тым, на якой падставе кандыдаты ў прэзыдэнты, журналісты і праваабаронцы былі арыштаваныя ўсьлед за выбарамі. Яны павінны быць неадкладна вызваленыя, а захаваньне іх чалавечых правоў павінна быць гарантавана, – гаворыцца ў заяве. – Палітычныя свабоды павінны паважацца ў поўнай меры ".

Камітэт міністраў заявіў, што "працягне падтрымліваць усталяваньне больш цесных адносінаў паміж Радай Эўропы і Беларусьсю толькі на падставе павагі эўрапейскіх каштоўнасьцяў і прынцыпаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG