У гомельскай сяброўкі БАЖ, старшыні маладзёвай культурніцка-краязнаўчай арганізацыі «Талака» Ларысы Шчыраковай супрацоўнікі Гомельскай управы КДБ забралі сёньня падчас ператрусу 2 стацыянарныя кампутары, ноўтбук, відэакамэру, 2 плэеры, дыктафон, больш як паўтары сотні відэадыскаў з рознымі фільмамі, а таксама 350 запрашэньняў на сустрэчу з кандыдатам у прэзыдэнты Уладзімерам Някляевым.
Ператрус пяцёра гомельскіх чэкістаў, якіх ачольваў Генадзь Белькавец, рабілі больш як чатыры гадзіны у межах расьсьледаваньня справы пра «масавыя беспарадкі» ў Менску.
Шчыракова: «Выглядала так, што мае маніторы, клявіятура, мышкі нібыта мелі справу да беспарадкаў у сталіцы. А калі сур’ёзна, то чэкісты рабілі усё так, каб пазбавіць мяне магчымасьці займацца прафэсійнай журналісцкай дзейнасьцю».
Спадарыня Шчыракова ня толькі здымала відэасюжэты пра перадвыбарчую кампанію Ўладзімера Някляева, але асабіста зьбірала подпісы за вылучэньне яго кандыдатам у прэзыдэнты.