Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскага актывіста дапыталі супрацоўнікі КДБ


Актывіст “Маладой Беларусі” Алесь Галавань распавёў, што каля 22.15 выйшаў зь Першамайскага РАУС, дзе адбывалася гутарка з супрацоўнікамі КДБ.

Паводле спадара Галаваня, прыкладна ў 18.30, калі ён знаходзіўся недалёка ад свайго дому, яго паклікалі з машыны супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і прапанавалі паехаць разам зь імі ў Першамайскі РАУС. У пастарунку давялося з гадзіну пачакаць, а потым актывіста паклікалі на гутарку з двума супрацоўнікамі КДБ.

Алесь Галавань распавёў, што пытаньні тычыліся яго знаходжаньня ў Менску 19 сьнежня. Супрацоўнікаў КДБ таксама цікавіла, хто яшчэ зь Віцебску езьдзіў туды або зьбіраўся паехаць. Спадар Галавань сказаў, што з пэўнасьцю можа гаварыць толькі пра сябе, а яго самога затрымалі і асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі на 10 сутак, якія ён адбыў у жодзінскай турме.

Пакуль актывіста не было, у яго дома правялі ператрус. Як патлумачыла маці Алесю Галаваню, міліцыянты спрабавалі знайсьці ягоны пашпарт, але так і не знайшлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG