У Менску з кароткім візытам пабывала дэпутатка нямецкага Бундэстагу Марылюіза Бэк. Яна заявіла, што для яе найважней, каб зьняволеныя ў Беларусі адчулі, што Захад ад іх не адварочваецца, а клапоціцца пра іх лёс.
Марылюіза Бэк прыехала ў Менск, нягледзячы на калядныя канікулы, якія, па яе словах, супалі "з крутымі падзеямі ў Беларусі". Яна адзначыла, што цяпер самае галоўнае — лёс тых, хто ў турмах, бо "недапушчальныя катаваньні ў СІЗА ці ў КДБ у краіне, якая зьяўляецца сябрам АБСЭ". Паводле спадарыні Бэк, уключэньне Беларусі ва "Ўсходняе партнэрства" Эўразьвязу адбывалася не бяз спрэчак. Нямецкі бундэстаг палічыў, што такі шлях дыялёгу правільны, але цяпер гэта трэба спраўдзіць.
"У нас сёньня 28 сьнежня, і Нямеччына знаходзіцца ў калядным сьне. Дагэтуль не было ўзгадненьня палітычных пазыцыяў, дыскусіі, як быць далей, і мы пакуль таксама ў шоку. Ніхто не разьлічваў на такое палітычнае разьвіцьцё падзей. Вядома, былі рознагалосьсі адносна таго, наколькі трывалай будзе палітыка такой асьцярожнай лібэралізацыі. Але ніхто не разьлічваў на тое, што падзеі складуцца яшчэ больш драматычна, чым у 2006 годзе. Праблема палітыкі санкцый з боку Заходняй Эўропы заўсёды знаходзілася пад пытаньнем: наколькі пойдзе на карысьць насельніцтву, калі краіна ў выніку гэтых санкцый будзе прывязана да Ўсходу? Таму наданьне Беларусі доступу да праграмы "Ўсходняга партнэрства" было зьвязана з надзеяй, што грамадзянскім ініцыятывам будзе адкрыты шлях і пэрспэктывы для людзей. Цяпер нам, відаць, давядзецца прызнацца, што гэта была няправільная ацэнка".
Паводле спадарыні Бэк, калі Захад успрымае сябе сур'ёзна, то павінен знайсьці "магутны адказ на тое, што адбываецца ў Беларусі цягам апошніх дзесяці дзён, і на тое, што адзін зь сябраў АБСЭ наагул не зважае на асноватворныя прынцыпы гэтай арганізацыі". Спадарыня Бэк сказала, што Міністэрства замежных спраў Беларусі, зь якім была ўзгодненая сустрэча, не знайшло, аднак, для яе часу.
"Для мяне найважней, каб зьняволеныя адчулі, што Захад ад іх не адварочваецца, а клапоціцца пра іх. Я спадзяюся, што ёсьць нейкія каналы, празь якія праточыцца вестка пра мой прыезд сюды, асабліва да тых людзей, якім пагражае шматгадовае зьняволеньне і якія атрымалі цялесныя пашкоджаньні".
Паводле спадарыні Бэк, нягледзячы на тое, што парлямэнцкія групы па супрацоўніцтве зь Беларусьсю невялікія і ў Эўрапарлямэнце, і ў Бундэстагу, але яны тут "выкажуць цярплівасьць і выносьлівасьць". Яна мяркуе, што ў гэтым кантэксьце дэпутаты павінны прыцягнуць на свой бок Усходні камітэт нямецкай эканомікі. Яна адзначыла, што калі адчыняцца ўсе брамы турмаў і будуць вызваленыя ўсе дэманстранты, а таксама тыя, хто арыштаваны ў КДБ, гэта было б прыкметай таго, што Аляксандар Лукашэнка зразумеў свае дрэнныя паводзіны і што ён хоча пакінуць адчыненымі дзьверы для дыялёгу з Захадам.
На пытаньне карэспандэнта "Свабоды", ці прызнае Нямеччына пасьля выбараў легітымнасьць прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі і ці не падтрымаюць у Эўропе патрабаваньне апазыцыі аб правядзеньні новых выбараў, спадарыня Бэк сказала:
"Такія пытаньні яшчэ рана ставіць, бо пакуль гэтыя пытаньні не абмяркоўваліся супольна. Мы толькі ў студзені адновім іх абмеркаваньне. Перад выбарамі была сумесная ініцыятыва міністраў замежных спраў Нямеччыны і Польшчы, і пазыцыя гэтых краін павінна адыграць важную ролю. Ад Польшчы можна чакаць большай здольнасьці правільна ацэньваць разьвіцьцё спраў на ўсходзе, хоць бы ў сілу свайго гістарычнага досьведу. Я лічу, што Нямеччына і Польшча могуць быць важным тандэмам для плённага абмеркаваньня гэтых пытаньняў. Але ў выніку мы павінны прыйсьці да адзінай пазыцыі ўсяго Эўразьвязу".
Спадарыня Бэк сказала, што беларускае пытаньне будзе ўзьнята на студзеньскім пасяджэньні Рады міністраў Эўразьвязу. Таксама яна паведаміла пра намер неўзабаве зноў наведаць Менск разам са сваімі калегамі, якія прадстаўляюць кіраўнічую кааліцыю Нямеччыны.