На мяжы Беларусі з Польшчай ужо трэці дзень працягваюцца масавыя допыты беларусаў, якія едуць дадому аўтобусамі, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Як пішуць людзі ў памежных чатах, дапытваюць амаль усіх: студэнтаў (у тым ліку непаўналетніх), людзей з замежнымі дазволамі на жыхарства, тых, хто даўно ня быў у Беларусі.
Праваабаронцы «Вясны» таксама маюць інфармацыю пра ўзмоцненыя допыты беларусаў — адпраўляюць «на размову» нават тых, хто ня быў у краіне ўсяго некалькі тыдняў. У адным выпадку на допыты адправілі амаль палову аўтобуса.
Форум