Дзевяць супернікаў Аляксандра Лукашэнкі кожны па-свойму спрабуюць пераканаць беларускае грамадзтва, што здольныя лепш за папярэдніка вытрымаць выпрабаваньне ўладай. Магчымасьцяў дзеля таго, каб данесьці да выбарцаў сваю праграму, у іх ня надта шмат. І гэта ва ўмовах, калі рэдкі беларускі грамадзянін можа пералічыць прозьвішчы ўсёй "дзявяткі" — ня кажучы ўжо пра тое, каб назваць адрозьненьні ў іхных палітычных плятформах.
Наш слухач Алесь Марціновіч з Баранавічаў, зь ліста якога пачну сёньняшнюю размову, лічыць, што апазыцыянэры і не зьбіраюцца перамагаць на гэтых выбарах. Ён піша:
"Ня думаю, што саньнікавы і някляевы, статкевічы і міхалевічы, раманчукі і рымашэўскія рэальна разьлічваюць на перамогу і рыхтуюцца да яе. Проста ў іх ёсьць шырокая магчымасьць падняць свой грамадзкі статус, як гэта падчас мінулых выбараў здарылася з выпадкова-шалапутным Казуліным. Ёсьць рэальная магчымасьць зарабіць на бязьбеднае дажываньне, як гэта зрабіў у свой час Ганчарык. Што ж да стыхійнага сацыяльнага бунту, то ў Беларусі ў бліжэйшы год ён немагчымы.
У любым выпадку Лукашэнка застанецца на пасадзе прэзыдэнта-імпэратара да 60-гадовага ўзросту. А потым з уласьцівай яму зьвярынай інтуіцыяй з мэтай самазахаваньня пяройдзе да якой-небудзь латыскай, эстонскай ці швэдзкай формы парлямэнцкай рэспублікі, дзе ўладна-эканамічныя рычагі будуць перададзеныя намэнклятуры, якая ўсім яму абавязаная.
Паглядзіце, што адбылося ва Ўкраіне. Пры Януковічу Кучма жыве бязьбедна і ніхто ня цягне яго да адказнасьці за забойства журналіста Гангадзэ. (Зрэшты, і пры Юшчанку яго таксама не цягнулі…)
Асаблівасьць чацьвертых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў тым, што Лукашэнку ўжо ніяк нельга назваць "саўком", які моліцца на Маскву. У перадвыбарнай рыторыцы Лукашэнкі шмат ідэалягем барацьбы з расейска-маскоўскім крамлёўскім імпэрствам. І дзясятак нацыянальна-сьвядомых канкурэнтаў Лукашэнкі наўрад ці змогуць здабыць дывідэнды ад папулярнага ў іх лёзунгу, што Лука, маўляў, "імкнецца прадаць Беларусь Расеі".
Ды такі лёзунг, спадар Алесь, цяперашнія супернікі Лукашэнкі і не агучваюць. Якраз наадварот: многія зь іх адзін перад другім раздаюць Маскве абяцаньні і запэўніваюць у сваёй поўнай ляяльнасьці, ахвотна выкарыстоўваюць расейскую трыбуну для сваёй агітацыі, а праблемы нацыянальна-моўнага адраджэньня гатовыя адсунуць на задні плян. Адметна, што беларускую мову ў сваёй агітацыйнай кампаніі нярэдка ігнаруюць нават тыя апазыцыянэры, якія яшчэ зусім нядаўна лічыліся лідэрамі нацыянальна-дэмакратычнага руху.
Наш слухач Валеры Грыцук зь Менску зьвяртаецца да тых слухачоў "Свабоды", якія ў сваіх лістах і тэлефанаваньнях наракаюць на тое, што апазыцыйных кандыдатаў амаль ніхто ня ведае. Адказваючы на пытаньне, чаму так адбываецца, спадар Валер піша:
"А хто з вас бачыў апазыцыйнага палітыка на лукашэнкаўскім тэлебачаньні? Калі гэта было? Вось вам і адказ. Дык навошта гаварыць і скардзіцца, што, маўляў, "ніхто ня ведае"?! Дайце нам тэлебачаньне! Праз тэлебачаньне нават нікому не вядомага пастуха імгненна можна зрабіць вядомым на ўсю краіну! Бадай, нехта памятае забаўляльную праграму расейскага тэлебачаньня "Поле цудаў". Праз тую праграму нават і пастухі былі вядомыя для ўсяго СССР. Таму найперш, грамадзяне, ДУМАЦЬ трэба, а потым ужо наракаць. Грамадзяне — ДУМАЙЦЕ! Вы — людзі, а не жывёлы! А потым сапраўды — ВЫБІРАЙЦЕ, а ня моўчкі пагаджайцеся на сфальшаваныя вынікі выбараў. Тады і прэзыдэнт будзе сапраўдны беларускі і народны, і дэпутаты накіруюць дзяржаўныя грошы на рамонт вашых кватэраў, а не на будынкі сельсаветаў, ад якіх аніякай карысьці.
Сёньня ўжо зразумела: выбараў ня будзе. Таму гульня кандыдатаў у "праграмы" — гэта дзіцячая забава. Калі кандыдаты — дэмакраты, то ЎСЕ яны павінны мець АДЗІН, той самы тэкст сваёй праграмы".
Фармальна на тэлебачаньне кандыдатаў дапусьцілі, але гэты допуск абмяжоўваецца двума выступамі-маналёгамі кожнага, а таксама аднаразовым удзелам у тэледэбатах з супернікамі. Выступы гэтыя ўжо распачаліся. Уся тэлевізійная выбарчая кампанія будзе працягвацца паўтара тыдня. Пасьля чаго ўсе дзевяць апазыцыйных кандыдатаў з тэлеэкрана, верагодна, цалкам зьнікнуць. Ці пасьпее за гэты час шараговы беларус дастаткова добра пазнаёміцца з праграмамі і асабістымі якасьцямі гэтых палітыкаў? Пытаньне ў значнай ступені рытарычнае. Сёньня, за некалькі тыдняў да дня галасаваньня, у самы разгар выбарчай кампаніі, імёны і твары нікога з кандыдатаў, апроч Аляксандра Лукашэнкі, немагчыма ні пачуць, ні ўбачыць у навінных і аналітычных праграмах ніводнага зь беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў. Відавочна, на гэта існуе негалосная забарона.
У адным зь нядаўніх аглядаў пошты прагучаў ліст Алеся Раткевіча з Маладэчанскага раёну. Слухач наракаў на занядбаны стан шматкватэрных дамоў, якіх за савецкім часам багата набудавалі ў беларускіх вёсках. Замест таго каб узводзіць новыя дарагія катэджы, лічыць спадар Раткевіч, варта было б "адрамантаваць цагляныя шматкватэрнікі, — і атрымалі б вялікую колькасьць таннага жытла для ахвотных зьвязаць свой лёс зь вёскай". З гэтым меркаваньнем не пагаджаецца іншы наш даўні слухач — Кастусь Сырэль з Ушачаў. Палемізуючы з Алесем Раткевічам, ён піша:
"Магчыма, спадар Алесь шчыра аддае перавагу кватэры ў такім мурашніку перад сядзібай з дыхтоўным домам, садам і ўласнай лазьняй. Гэта ягоная справа. Але, прынамсі, сярод маіх шматлікіх вясковых знаёмых і сваякоў такіх арыгіналаў няма. Мяркую, што іх нямнога знойдзецца і сярод ахвотных пераехаць з гораду ў вёску (хутчэй за ўсё, такіх ня знойдзецца наогул, калі толькі бамжы ці асацыяльныя асобы, ад якіх на сяле карысьці ніякай).
Будаўніцтва шматкватэрнікаў у вёсках — гэта наогул задумка не вясковага жыхара, гэта адарванае ад рэальнага жыцьця трызьненьне гаспадароў сталічных уладных кабінэтаў. На Беларусі яно зьвязана з ідэяй так званага "сьціраньня грані паміж горадам і вёскай" і пачалося, калі не памыляюся, у канцы 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя.
Традыцыйная беларуская вясковая сядзіба — гэта ўтульны, цёплы дом дастатковай зьмяшчальнасьці, сад, гарод, гаспадарчыя пабудовы (лазьня, склеп, майстэрня, памяшканьні для хатняй жывёлы, паліва, кармоў, тэхнікі). Некаторыя вяскоўцы маюць нават пэўныя празьмернасьці — напрыклад, сажалку з карасямі, у якой можна і акунуцца пасьля лазьні. Што ж — у нас не Ганконг, зямлі, дзякаваць Богу, хапае, і калі ля сядзібы ў суседзтве сырая балацявінка з трысьнягом, рагозам ды жабамі, то чаму б на яе месцы і ня выкапаць сажалку?
А шматкватэрнікі на сяле, спадар Алесь, гэта, на мой погляд, не жытло для сапраўднага гаспадара, гэта начлежкі для вясковых люмпэн-пралетараў.
Хачу расказаць незайздросную гісторыю адной з такіх двухпавярховак, у якой давялося пажыць некаторы час аднаму з маіх знаёмых. Пабудаваная яна была ў вёсцы ВяркУды Ўшацкага раёну ў канцы 70-х. Мой знаёмы жыў тады ва Ўшачах, але марыў пераехаць у вёску. Вось і пераехаў. Але першая ж зіма паказала, што жыць ва "ўтульнай" кватэры на другім паверсе панэльнай двухпавярхоўкі проста немагчыма. Сьцены ўзімку прамярзалі да таго, што да вясны па кутках ля столі ўтвараліся ледзяшы 15 сантымэтраў таўшчынёй. Хварэлі дзеці, хварэў мой знаёмы і сам.
Доўга сям’я ня вытрымала, праз два ці тры гады набылі дом у суседняй вёсцы Цётча і пераехалі туды, дзе жывуць і дагэтуль. Прычына прамярзаньня сьцен у двухпавярхоўцы высьветлілася праз колькі год — на заводзе ў бэтонныя панэлі забыліся пакласьці цеплаізалятар (керамзіт).
Двухпавярхоўкі той ужо няма — пазбаўленую жыхароў, яе разбурылі гады тры таму, як і некалькі суседніх. Лічу, што такі ж лёс наканаваны і астатнім шматкватэрнікам у нашым раёне. Многія зь іх стаяць пустыя і чакаюць свайго бульдозэра, астатнія будуць пакінутыя ў недалёкай будучыні і таксама сыдуць у нябыт.
Хачу дадаць — так званыя "прэзыдэнцкія домікі", пабудаваныя ў вёсках за апошнія гады, мне таксама ня надта падабаюцца. Па-першае, надта ўжо ўбогая і аднастайная архітэктура, бы шэрагі зьняволеных стаяць, ніякіх архітэктурных разыначак. Па-другое, занадта малыя прысядзібныя ўчасткі, з гаспадарчых пабудоў — невялічкі хлявок, дзе толькі ровар хіба паставіш. І першае, і другое ізноў разьлічана на люмпэна і на той самы калгас (як яго ні назаві, ён калгас быў, калгас і застанецца). Месца для будаўніцтва часта выбрана няўдала — як кажуць, ні Богу сьвечка, ні чорту качарга, — піша ў сваім лісьце на "Свабоду" Кастусь Сырэль з Ушачаў. — Бывае, што з гэтай прычыны многія з дамоў застаюцца незаселенымі. У тых жа ўзгаданых мной Вяркудах тузін дамоў пабудавалі ўпрыцірку да асфальтаванай шашы. Што перашкодзіла аднесьці іх хаця б на якія паўсотні мэтраў далей, каб дзеці не выбягалі з панадворку адразу на дарогу — незразумела. Дый якасьць будаўніцтва, кажуць, нікуды ня вартая.
Ну колькі ўжо можна наступаць на тыя самыя граблі? Ну, калі хочаш ты адрадзіць сяло, дай чалавеку, які сапраўды хоча жыць у вёсцы, доўгатэрміновы беспрацэнтны крэдыт, хай пабудуе сабе тое, што яму пад густ і там, дзе яму па сэрцы. Ці, калі хоча, набудзе гатовы дом ды адрамантуе яго (колькі іх, дыхтоўных пакінутых сядзіб з усімі гаспадарчымі пабудовамі і садамі — не пералічыць!).
Цікава, ці доўга гэтая дзяржава будзе сунуць свой нос туды, дзе абыдуцца безь яе, замест таго каб належным чынам выконваць свае наўпростыя абавязкі?".
Тыя шматкватэрныя дамы будавалі пры камуністах на вёсцы ня толькі без уліку сялянскага мэнталітэту і ладу жыцьця. Не зважалі і на тое, колькі будзе каштаваць ацяпленьне тонкіх панэльных сьценаў. Разьлік быў, відавочна, на танныя салярку ды газ, якія ніколі ня скончацца. Ды скончылася ўсё вельмі хутка. Многія калгасы-банкруты вымушаны былі закрыць цэнтралізаваныя кацельні, што абагравалі такія дамы, ужо ў сярэдзіне 90-х гадоў. А няшчасным гаспадарам вясковых "панэлек" давялося купляць печы-"буржуйкі" ды ламаць столь, каб вывесьці наверх комін.
Што да так званых "прэзыдэнцкіх" дамкоў — новай адметнай рысы сучасных калгасаў. Будуюць іх паблізу дарог ня толькі ў вас на Віцебшчыне, спадар Кастусь — па ўсёй Беларусі, дзе даводзілася бываць, такі ж парадак. Робіцца гэтак не выпадкова. За будаўніцтва аграгарадкоў зь мясцовай "вэртыкалі" строга пытаюць. А як найлепш дагадзіць начальству, паказаць свае дасягненьні ў гэтай справе? Правільна, пабудаваць так, каб новыя дамкі былі бачныя з цэнтральнай шашы, па якой старшыня райвыканкаму езьдзіць на сваім "Мэрсэдэсе" на нарады ў абласны цэнтар ці сталіцу. А тое, што ля шашы смурод і дым, што дзяцей небясьпечна выпускаць на вуліцу, што тут нельга пасьвіць быдла і сеяць гароды — дык каго гэта, апроч саміх жыхароў такіх дамкоў, турбуе?
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на "Свабоду". З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма "Паштовая скрынка 111" выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by