Шырокі розгалас выклікала паведамленьне пра тое, што старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра прапанаваў чыноўнікам выкарыстоўваць у працы беларускую мову і сам пачаў весьці нарады па-беларуску. Некаторыя мясцовыя вэртыкальнікі і раней выступалі з падобнымі ініцыятывамі, прапаноўвалі частковую беларусізацыю ў сваіх ведамствах. Чым скончыліся тыя ініцыятывы?
"У Глыбокім яшчэ летась чыноўнікі давалі адказы па-беларуску, цяпер ужо не"
Старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец публічна абвясьціў, што ў 2012 годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў райцэнтры Глыбокае. Пры гэтым ён запатрабаваў, каб чыноўнікі ўжо цяпер распачалі падрыхтоўку. Кіраўнік вобласьці, аднак, ні слова не сказаў пра падвышэньне ўзроўню валоданьня роднай мовай. Мясцовыя чыноўнікі не карыстаюцца ёю ўвогуле і невядома, як яны будуць сустракаць гасьцей сьвята.
Глыбоцкі краязнаўца Ўладзімер Скрабатун так камэнтуе рашэньне правесьці сьвята беларускага пісьменства ў Глыбокім:
"Я абсалютны праціўнік правядзеньня ў Глыбокім гэтага сьвята. Таму што гэты горад не заслужыў! Будзе нейкае разавае ўкладаньне грошай, залапяць дзіркі ў асфальце, арганізуюць продаж сувэніраў… А адукацыі беларускай няма, помнікі гісторыі зьнішчаюцца. Я і яшчэ тут людзі зьвярталіся ў райвыканкам зь нейкімі заявамі па-беларуску, дык яшчэ летась нам па-беларуску і адказвалі. А цяпер — не! Няма ў іхных душах беларускасьці!"
Каб прымусіць чыноўнікаў пісаць па-беларуску, актывіст Леанід Гаравы з Гарадка спрабаваў ініцыяваць адміністрацыйную справу за парушэньне Закону аб мовах.
"Апошняя гісторыя адбылася падчас кампаніі мясцовых выбараў. Раённая выбарчая камісія пісала мне адказы па-расейску, і тады давялося зьвярнуцца ў райвыканкам, каб распачаць адміністрацыйны працэс. З тае пары мне адказы пішуць ужо па-беларуску.
Старшыня абласной рады Таварыства беларускай мовы Ёсіф Навумчык згадаў некалькі выпадкаў, калі чуў выступы на беларускай мове старшыні аблвыканкаму Аляксандра Косінца:
"Гэта быў выступ перад вэтэранамі напярэдадні 3 ліпеня і на "Славянскім базары". Але, на жаль, ён рэдка карыстаецца роднай мовай. Валодаюць беларускай мовай і некаторыя іншыя, той самы Міхаіл Кузьміч, начальнік ідэалягічнай управы аблвыканкаму, але ігнаруе яе. Увогуле ж бальшыня чыноўнікаў аблвыканкаму, магу сказаць, ставіцца да беларускай мовы прыязна. Думаю, што трэба, каб па-беларуску загаварылі ў Менску, на дзяржаўным узроўні. І гэта быў бы прыклад. А пакуль такога прыкладу няма".
І асабістую прыхільнасьць да беларускай мовы чыноўнікі праяўляць ня хочуць ці пабойваюцца, кажа старшыня віцебскай рады ТБМ Ёсіф Навумчык.
"Пачакаем, ці будуць за першай заявай Сямена Шапіры яшчэ і іншыя"
Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра пачаў весьці нарады на беларускай мове і заклікаў сваіх супрацоўнікаў таксама выкарыстоўваць беларускую мову.
Яшчэ зарана гаварыць пра магчымыя вынікі таго, што старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму спадар Шапіра выказаўся ў падтрымку беларускай мовы. Ці можа гэта мець нейкія адчувальныя, грунтоўныя вынікі? Разважае кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Сяргей Мальчык:
"Гэта можа мець нейкі плён, нейкія вынікі з той простай прычыны, што ў нас няма ніякай праблемы зь беларускай мовай у краіне. І калі нехта гаворыць, што ён не разумее яе, то чалавек проста кажа пра сваё нежаданьне. Я стаю на пазыцыі, што як толькі кіраўнік дзяржавы загаворыць на беларускай мове, адразу палова чынавенства пачне размаўляць па-беларуску".
Некалі Гарадзенскі гарвыканкам узначальваў Сямён Домаш, яго намесьнікам быў Аляксандар Мілінкевіч. Пазьней Домаш кіраваў Гарадзенскай вобласьцю. Пры гэтых кіраўніках становішча беларускай мовы стала паляпшалася. Сяргей Мальчык, аднак, нагадвае, што пазьней яны абодва апынуліся ў шэрагах апазыцыі:
"Адзін і другі былі кандыдатамі ў прэзыдэнты — у 2001 і 2006 гадах. Якраз калі б гэтыя людзі прыйшлі да ўлады ў краіне, то я абсалютна перакананы, што краіна б ужо гаварыла на беларускай мове і ніякіх праблемаў з мовай не было б у нас".
Выпадкі вяртаньня беларускай мовы на Гарадзеншчыне здараліся і раней
Беларуская мова ва ўладных кабінэтах на Гарадзеншчыне цяпер хутчэй выпадковы госьць. Праўда, некаторыя людзі, што былі пры ўладзе на пачатку 90-х, лічаць, што вярталася мова без асаблівых цяжкасьцяў.
Ініцыятыва гарадзенскага старшыні аблвыканкаму Сямёна Шапіры наконт вяртаньня беларускай мовы ва ўладныя кабінэты, на нарады распаўсюдзілася па вобласьці вельмі хутка. З кім ні даводзілася гаварыць — усе пра гэта чулі.
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Кавальчук, які ў сярэдзіне 90-х гадоў узначальваў раённы савет, узгадвае пра вяртаньне беларускай мовы ва ўладу як пра нешта самае сьветлае:
"У мяне працавалі дзьве жанчыны: адна па нацыянальнасьці — украінка, другая — расейка. Дык яны самыя першыя пачалі рыхтаваць паперы па-беларуску. Сэсію райсавету праводзілі па-беларуску. Я ўвесь час так праводзіў, але выступоўцы таксама імкнуліся гаварыць толькі па-беларуску".
Спадар Кавальчук узгадвае, што і старшыня райвыканкаму заўсёды выступаў па-беларуску, нягледзячы на тое, што часам у яго гэта ня вельмі атрымлівалася. Цяпер у Ваўкавыску беларуская мова засталася хіба што на аўтавакзале, калі абвяшчаюць пра ад’езды і прыезды аўтобусаў.
"Калі пачыналі ўжо размаўляць тады, то не было ў людзей нечага такога адмоўнага. Усё ішло роўна і лёгка, ніхто асабліва не заўважаў ніякіх цяжкасьцяў", –кажа Мікалай Кавальчук.
Станіслаў Суднік зь Ліды распавядае, што і цяпер у іх выканкаме, калі зьвяртаесься пісьмова ці вусна на беларускай мове, чыноўнікі таксама адказваюць па-беларуску.
Старшыня Лідзкага райвыканкаму часта практыкуе выступы на беларускай мове. Станіслаў Суднік лічыць, што для вяртаньня беларускай мовы ва ўладу дастаткова толькі загаду зьверху:
"Калі прыяжджалі зь Менску скульптары і была нарада ў райвыканкаме, яны прывозілі макет помніка Гедыміну. Там прысутнічаў старшыня райвыканкаму, усе ягоныя намесьнікі. Нарада цалкам праводзілася на беларускай мове. Няма ў нас такой праблемы, дастаткова зялёны сьвісток з Горадні — і ўсе загавораць".
У рэгіёне завяршаецца Год беларускай мовы
На Магілёўшчыне 2010 год афіцыйныя крыніцы называюць годам беларускай мовы. Комплексны плян яе папулярызацыі зацьвердзіў пры канцы 2009 году старшыня аблвыканкаму Пётар Руднік.
Комплексны плян распрацоўвала адмысловая камісія, створаная ўправай ідэалягічнай працы аблвыканкаму. Такое распараджэньне даў Пётар Руднік. За яго ажыцьцяўленьне адказваюць, акрамя аддзелаў ідэалягічнай працы, аддзелы культуры і адукацыі выканаўчай улады.
Ва ўправе ідэалягічнай працы аблвыканкаму ўстрымліваюцца ад ацэнак. Кажуць, падводзіць вынікі будзем пры канцы году.
"Тое, што гэты комплекс ужо ёсьць, думкі некаторых бударажыць — гэта ўжо добры знак. Нейкія крокі ёсьць наперад. Мы не стаім на месцы. Бударажым гэтыя думкі. Адпраўляем лісты. Яны вымушаныя на гэта зьвяртаць увагу, калі нават ня хочуць, усё адно вымушаныя", зазначае супрацоўніца ўправы Жанна Дзьмітрыева.
У першым жа пункце пляну гаворыцца, што дзяржаўныя службоўцы, грамадзкія арганізацыі павінны садзейнічаць ужываньню беларускай мовы і заахвочваць яго. Сярод пунктаў значыцца й павышэньне ўзроўню веданьня мовы чыноўнікамі.
Дапамагчы чыноўнікам вярнуць у публічнае жыцьцё нацыянальную мову беларусаў браўся магілёўскі актывіст Міхась Булавацкі. Ён даслаў ліст на імя Рудніка з канкрэтнымі прапановамі. Адказам ня дужа застаўся задаволены:
"У гэтым лісьце я не адчуў болю за лёс мовы. Параднасьць мне не падабаецца. У нас усё добра, мова разьвіваецца. "Сорак працэнтаў беларускіх школ у Магілёўскай вобласьці". Пахваляцца вось гэтымі сарака працэнтамі школ няма сэнсу. Школы гэтыя маленькія, вясковыя. У гэтых школах мову выкладаюць так, што лепей бы яе не выкладалі наагул. Настаўнікі з вучнямі на беларускай мове не гавораць, а на ўроках гавораць на ламанай мове".
Згадваюць афіцыйныя крыніцы пра год беларускай мовы на Магілёўшчыне толькі тады, калі нейкая адукацыйная ўстанова праводзіць адпаведнае мерапрыемства. Часьцей паведамленьні падаюцца, як кажа Міхась Булавацкі, у параднай форме.
Сам Пётар Руднік апошні раз публічна гаварыў па-беларуску ў сакавіку на Дзень Канстытуцыі.
Чыноўнікі ў рэгіёне ў асноўным расейскамоўныя
У параўнаньні зь іншымі рэгіёнамі Берасьце, паводле нават саміх чыноўнікаў, выглядае адным з найбольш расейскамоўных гарадоў. У Берасьці толькі адзінкавыя чыноўнікі ўжываюць беларускую мову на працы.
Аляксандар Рагачук, кіраўнік Маскоўскай адміністрацыі Берасьця, пасьля пераводу з управы ідэалёгіі аблвыканкаму выказаўся ў тым сэнсе, што будзе заахвочваць сваіх падначаленых ужываць беларускую мову на працы. Тым ня менш у прыёмнай карэспандэнту "Свабоды" адказалі на расейскай мове:
"Мы ўсім адказваем на расейскай мове. Нам тэлефануюць і задаюць пытаньні па-расейску, мы гэтак жа і адказваем. А вы першы, хто зьвярнуўся да нас на беларускай мове".
Словы кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёну Берасьця пра ўвядзеньне беларускай мовы ва ўправе пакуль так і засталіся словамі. Паседжаньні праходзяць на расейскай мове. Праўда, у будынку могуць памяняць шыльды, але толькі пасьля рамонту, кажа кіраўнік спраў адміністрацыі Сяргей Цімашук:
"На сёньня ўсё справаводзтва вядзецца ў нас на расейскай мове, паколькі ў краіне дзьвюхмоўе. Калі ж Аляксандар Сьцяпанавіч (Рагачук) сказаў, што будзе паступова гэтым займацца, з часам сытуацыя зьменіцца. Наконт шыльдаў — так, ён пра гэта адзначаў. Але пакуль зьменаў не было. У нас рамонту не было, таму шыльды засталіся тыя самыя".
Актывістка ТБМ імя Ф. Скарыны ў Берасьці Ірына Лаўроўская кажа, што пакуль аніякіх зьменаў у Маскоўскай адміністрацыі зь беларускай мовай не заўважна:
"Я ня бачыла і ня чула, каб там нехта перайшоў на беларускую мову. Пакуль гэтага ня бачыла. Я літаральна некалькі дзён таму назад была там у падатковай службе. А Рагачук увогуле, калі працаваў ідэолягам, ён асабіста занёс мяне ў сьпісы дэструктыўных элемэнтаў".
ВІЦЕБШЧЫНА

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

МАГІЛЁЎШЧЫНА

Увесь 2010 год чыноўнікі гарвыканкаму пражылі поруч з годам беларускай мовы. Агітацыйны банэр ля будынка гарвыканкаму.
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА