Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада падпісаў указ «Аб аказаньні матэрыяльнай дапамогі сем’ям (блізкім сваякам) загінулых (памерлых) і асобам, якія пацярпелі ў выніку надзвычайнага здарэньня ў сумесным таварыстве з абмежаванай адказнасьцю «Пінскдрэў-ДСП».
Указам прадугледжваецца выплаціць:
52,5 мільёна рублёў — аднаму з членаў сям’і або блізкіх сваякоў загінулага,
21 мільён — людзям, якія атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджаньні,
10,5 мільёна — людзям, якія атрымалі менш цяжкія цялесныя пашкоджаньні.
Берасьцейскім аблвыканкамам будзе створана камісія, якая вызначыць памер кампэнсацыі зыходзячы з ступені цяжару цялесных пашкоджаньняў, атрыманых пацярпелымі.
Усе выплаты будуць зроблены за кошт сродкаў рэзэрвовага фонду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Раней пра кампэнсацыі пацярпелым заявіла адміністрацыя прадпрыемства. Кіраўніцтва «Пінскдрэва» выдзеліла дадатковую матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад выбуху 25 кастрычніка. Сем’і загінулых ад прадпрыемства атрымаюць па 30 мільёнаў рублёў, пацярпелыя — па 20 мільёнаў.