Спадарыня: «Чатырнаццаць чалавек, канечне, шкада, але гэта не такая маштабная трагедыя, каб адразу й прэзыдэнт. Ён можа даць указаньне. Любы зь міністраў можа паехаць — той жа дрэваапрацоўчай прамысловасьці, надзвычайных сытуацыяў. Зараз перадвыбарчая кампанія — у яго сустрэчы. Кітайская дэлегацыя была, ён у Кітай павінен ехаць. Адзін чалавек ня можа ўсё гэта ахапіць».
Спадар: «У Аляксандра Рыгоравіча ёсьць людзі, якія могуць зьезьдзіць за яго. Ён заняты сваёй справай, ён загружаны. Ён хварэе за кожнага чалавека».
Спадарыня: «О Госпадзі! Ён жа — галава, трэба ехаць. Ён жа пра нас клапоціцца, пытае: «Як вам — добра? Кепска? Трэба зрабіць усё, як належыць».
Спадар: «Думаю, што трэба Аляксандру Лукашэнку ехаць у Пінск. І жалобу абвясьціць хутчэй».
Спадарыня: «Я лічу таксама, што трэба ехаць. Гэта вельмі сумна: шмат людзей загінула. Трэба абвясьціць і жалобу».
Спадар: «Дзень жалобы трэба абвясьціць. У яго ж ёсьць памочнікі, якія й павінны гэтым займацца. У Расеі шмат трагедыяў. І што — прэзыдэнт едзе на ўсе трагедыі?»
Спадарыня: «Ён можа выказаць спачуваньне ў прэсе. Па-чалавечы правільна, можна было б паехаць у Пінск. Але я лічу, што ў яго ёсьць і больш важныя праблемы. Разумею: жыцьцё людзей. Але ж у яго ёсьць і палітычныя праблемы».
Спадар: «Трэба абвясьціць жалобны дзень. Магчыма, і два жалобныя. Загінула 14 чалавек — гэта многа. Лукашэнка павінен паехаць і даць людзям, сем’ям годную кампэнсацыю».
Спадарыня: «Канечне, гэта страшна. Для гэтага гораду — гэта жалоба».
Спадарыня: «Наша Беларусь маленькая, ён прэзыдэнт маленькай дзяржавы. Чаму б ня зьезьдзіць, спачуваньне ня выказаць? Ён жа езьдзіць у такія месцы, дзе й безь яго можна абысьціся».
Спадар: «У яго ж верталёт ёсьць — няхай едзе. Там жа дзеці, жонкі засталіся».
Спадарыня: «Дык, напэўна, абвесьціць — столькі людзей загінула».
Спадар: «Жалобу? Канечне! Канечне, трэба. Гэта ж не адзін чалавек выпадкова загінуў, гэта ж — прадпрыемства».