Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зюганаў не сумняваецца ў перамозе Лукашэнкі


Генадзь Зюганаў
Генадзь Зюганаў
Лідэр КПРФ Генадзь Зюганаў назваў мэтай свайго візыту ў Менск жаданьне падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.

Ён паведаміў «Інтэрфаксу», што цягам амаль трох гадзінаў абмяркоўваў з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам «вялікае кола пытаньняў, якія тычацца разьвіцьця стасункаў паміж нашымі краінамі, сёньняшняй сытуацыі і будучага разьвіцьця саюзнай дзяржавы».

«Я ня маю права і намераў умешвацца ва ўнутраную палітыку Беларусі, я толькі хацеў унесьці яснасьць у цэлы шэраг пытаньняў двухбаковых расейска-беларускіх дачыненьняў і разьвіцьця саюзнай дзяржавы, якія, як вядома, у апошні час некалькі ўскладніліся», — адзначыў Лідэр КПРФ.

Таксама Генадзь Зюганаў адзначыў, што ня мае сумневаў у тым, што Лукашэнка пераможа ўжо ў першым туры.

Ён адзначыў, што, «сапраўды, вынікі разьвіцьця Беларусі па ўсіх напрамках вельмі ўражваюць, і ўзровень жыцьця простых грамадзян тут вышэй, чым у сярэднім па Расеі, а ўзровень карупцыі — непараўнальна нашмат ніжэй ».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG