Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — Зюганаву: Мы заўсёды з вамі падтрымлівалі добрыя адносіны


Генадзь Зюганаў
Генадзь Зюганаў
"Я думаю, вы ніколі ня зможаце за паўтара дзясятка гадоў нашага знаёмства кінуць камень у мой гарод", — заявіў Аляксандар Лукашэнка, сустракаючыся з кіраўніком ЦК КПРФ Генадзем Зюганавым.

Лукашэнка паведаміў, што напярэдадні азнаёміўся з апошнімі матэрыяламі, якія тычацца дзейнасьці кампартыі РФ. "Нашы ацэнкі і нашы дзеяньні ў Беларусі абсалютна такія, і тут разыходжаньняў няма", — адзначыў кіраўнік Беларусі.

Зюганаў перадаў Лукашэнку "велізарнае прывітаньне ад левых і народна-патрыятычных сілаў Расеі".

"Я павінен сказаць, пахваліць нашых журналістаў (рэгіянальныя СМІ Расеі — РС), якія практычна ўсе, вярнуўшыся зь Беларусі, апублікавалі справаздачы пра вашу шматгадзінную сустрэчу (…) знаёмства з гэтымі матэрыяламі прыводзіць да прытомнасьці і стварае добрую атмасфэру для далейшага дыялёгу", — цытуе Інтэрфакс Генадзя Зюганава.

На пачатку кастрычніка Аляксандар Лукашэнка даў 4-гадзінную прэсавую канфэрэнцыю для расейскіх рэгіянальных СМІ.

Тады Лукашэнка рэзка скрытыкаваў кіраўніцтва Расеі.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў адказаў празь відэаблог: "Прэзыдэнту Беларусі варта было б займацца ўнутранымі праблемамі. У тым ліку нарэшце расьсьледаваць шматлікія справы аб зьнікненьні людзей. Расеі, як і іншым краінам, гэта не абыякава".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG