Сёньня перадапошні дзень збору подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты. Ініцыятыўныя групы ўдзельнікаў выбарчай кампаніі актыўна здавалі падпісныя лісты ў выбаркамы. А самі патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта сустракаліся з палітыкамі і экспэртамі, гаварылі пра тое, якія рэформы яны зробяць у выпадку перамогі на выбарах і адыходу ад улады А.Лукашэнкі.
Лідэр кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў сёньня сабраў журналістаў зь беларускіх і замежных СМІ на прэсавую канфэрэнцыю, на якой прадставіў сваю дактрыну зьнешняй палітыкі, названую ім "Адказнае суседзтва".
Палітык заявіў, што ў выпадку перамогі на выбарах 19 сьнежня пакіне расейскі вэктар у якасьці прыярытэтнага для Беларусі, бо гэта "жыцьцёва важна" для краіны, — лічыць ён:
"Мы не зьбіраемся ў выпадку прыходу да ўлады прадпрымаць нейкія рэзкія рухі, якія прывялі б да абвалу існуючых з Расеяй дамоўленасьцяў. Гэта датычыць як эканамічнага, сацыяльнага, гуманітарнага, гэтак і вайсковага блёкаў".
Пры гэтым спадар Някляеў ня выключыў, што пасьля ягонага прыходу да ўлады адбудзецца рэвізія ўсіх дамоўленасьцяў з Расеяй. Аднак, да прыкладу, дамова аб арэндзе Расеяй у Беларусі двух вайсковых аб'ектаў датэрмінова ня будзе спыненая. Палітык таксама заклікаў не дэманізаваць расейскі капітал і ня выключыў ягонага ўдзелу ў прыватызацыі беларускіх трубаправодаў і НПЗ.
Гаворачы пра адносіны Беларусі з Эўразьвязам, спадар Някляеў зазначыў, што тут давядзецца пачынаць з нуля, бо дагэтуль няма нават дамовы аб партнэрстве і супрацоўніцтве паміж Менскам і Брусэлем, і Беларусь адзіная на кантынэнце не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы.
Беларусь пры прэзыдэнце Някляеве будзе імкнуцца ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю, застаючыся ў рамках Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы. З НАТО Беларусь будзе супрацоўнічаць у рамках праграмы "Партнэрства дзеля міру". Хутка ўступіць у Эўразьвяз для Беларусі нерэальна, мяркуе палітык: гэта будзе магчыма разам зь сяброўствам у гэтай арганізацыі Ўкраіны і Расеі.
Адказваючы на пытаньне, куды ў выпадку перамогі на выбарах У. Някляеў наладзіць свой першы візыт: у Маскву, Брусэль ці Вашынгтон, палітык зазначыў: "На ўсход, на ўсход".
Тым часам іншы апазыцыйны кандыдат на пасаду прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў сёньня знаходзіўся на Захадзе. У Бэрліне ён сустракаўся зь нямецкімі палітыкамі, прадстаўнікамі дзяржаўных устаноў, журналістамі.
Спадар Саньнікаў заявіў, што Беларусь зараз мае шанец пазбавіцца ад дыктатуры, менавіта ў сувязі зь цяперашняй выбарчай кампаніяй.
На круглым стале з удзелам нямецкіх экспэртаў Андрэй Саньнікаў выказаў прагноз разьвіцьця Беларусі пасьля прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі:
"Наконт гэтага было шмат пытаньняў: якія будуць крокі рабіцца пасьля адыходу Лукашэнкі ад улады? Я казаў, што трэба будзе адразу ж аднаўляць падзел уладаў. Для гэтага, магчыма, давядзецца зьбіраць Канстытуцыйны сход, каб правесьці нармальныя выбары ў парлямэнт, гарантаваць незалежнасьць судоў. Адразу ж трэба будзе заняцца эканомікай і фінансавай сыстэмай, таму што краіне будзе вельмі цяжка вяртаць тыя запазычанасьці, якія робіць Лукашэнка. А мы будзем вымушаныя адказваць за тыя дзеяньні, якія тут рабіліся пры дыктатуры".
Паводле спадара Саньнікава, падчас ягоных сустрэч у Бэрліне выявілася вялікая цікавасьць да падзеяў у нашай краіне:
"Ёсьць спадзяваньне, што пачне нешта рухацца ў Беларусі. Але ёсьць і засьцярогі наконт тых мэтадаў, якія можа ўжываць дыктатура".
Кандыдат ад АГП Яраслаў Раманчук таксама выступіў з палітычнымі заявамі.
На паседжаньні Лібэральнага клюбу ён заклікаў рэзка скараціць разьдзьмуты бюракратычны апарат, пакінуўшы ўсяго 8 міністэрстваў, рэфармаваць адміністрацыю прэзыдэнта да ўзроўню сакратарыяту і скасаваць кіраўніцтва спраў прэзыдэнта, а таксама шэраг міністэрстваў:
"Шмат каго: Міністэрствы гандлю, інфармацыі, прамысловасьці… Трэба міністэрствы прамысловасьці, сельскай гаспадаркі, адукацыі перавесьці ў разрад агенцыяў, якія рабілі б заканадаўства для разьвіцьця гэтых галін, а не былі б псэўдакамэрцыйнымі структурамі, якія проста перашкаджаюць інвэстарам і прыватнаму сэктару".
Цягам дня Яраслаў Раманчук працаваў на пікетах у райцэнтрах Менскай вобласьці.
Кандыдат ад БХД Віталь Рымашэўскі таксама сёньня ўдзельнічаў у зборы подпісаў. Апрача таго, ён выступіў з заявай у падтрымку сям'і пастара пяцідзясятніцкай царквы з Магілёва Віталя Радчанкі, у якога мясцовыя ўлады хочуць забраць зямлю ля дома і ўчора спрабавалі разбурыць бульдозэрамі агароджу:
"Гэта жахлівы факт, прыклад дзейнасьці стопрацэнтна карумпаванай улады і стопрацэнтнай пагарды да правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь. Рэжым наш фактычна захоўвае савецкія мэтады кіраваньня, так што нам трэба рыхтавацца да сур'ёзнага змаганьня".
Лідэр кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў сёньня сабраў журналістаў зь беларускіх і замежных СМІ на прэсавую канфэрэнцыю, на якой прадставіў сваю дактрыну зьнешняй палітыкі, названую ім "Адказнае суседзтва".
Мы не зьбіраемся ў выпадку прыходу да ўлады прадпрымаць нейкія рэзкія рухі, якія прывялі б да абвалу існуючых з Расеяй дамоўленасьцяў
"Мы не зьбіраемся ў выпадку прыходу да ўлады прадпрымаць нейкія рэзкія рухі, якія прывялі б да абвалу існуючых з Расеяй дамоўленасьцяў. Гэта датычыць як эканамічнага, сацыяльнага, гуманітарнага, гэтак і вайсковага блёкаў".
Пры гэтым спадар Някляеў ня выключыў, што пасьля ягонага прыходу да ўлады адбудзецца рэвізія ўсіх дамоўленасьцяў з Расеяй. Аднак, да прыкладу, дамова аб арэндзе Расеяй у Беларусі двух вайсковых аб'ектаў датэрмінова ня будзе спыненая. Палітык таксама заклікаў не дэманізаваць расейскі капітал і ня выключыў ягонага ўдзелу ў прыватызацыі беларускіх трубаправодаў і НПЗ.
Гаворачы пра адносіны Беларусі з Эўразьвязам, спадар Някляеў зазначыў, што тут давядзецца пачынаць з нуля, бо дагэтуль няма нават дамовы аб партнэрстве і супрацоўніцтве паміж Менскам і Брусэлем, і Беларусь адзіная на кантынэнце не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы.
Беларусь пры прэзыдэнце Някляеве будзе імкнуцца ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю, застаючыся ў рамках Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы. З НАТО Беларусь будзе супрацоўнічаць у рамках праграмы "Партнэрства дзеля міру". Хутка ўступіць у Эўразьвяз для Беларусі нерэальна, мяркуе палітык: гэта будзе магчыма разам зь сяброўствам у гэтай арганізацыі Ўкраіны і Расеі.
Адказваючы на пытаньне, куды ў выпадку перамогі на выбарах У. Някляеў наладзіць свой першы візыт: у Маскву, Брусэль ці Вашынгтон, палітык зазначыў: "На ўсход, на ўсход".
Тым часам іншы апазыцыйны кандыдат на пасаду прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў сёньня знаходзіўся на Захадзе. У Бэрліне ён сустракаўся зь нямецкімі палітыкамі, прадстаўнікамі дзяржаўных устаноў, журналістамі.
Спадар Саньнікаў заявіў, што Беларусь зараз мае шанец пазбавіцца ад дыктатуры, менавіта ў сувязі зь цяперашняй выбарчай кампаніяй.
Адразу ж трэба будзе заняцца эканомікай і фінансавай сыстэмай, таму што краіне будзе вельмі цяжка вяртаць тыя запазычанасьці, якія робіць Лукашэнка
"Наконт гэтага было шмат пытаньняў: якія будуць крокі рабіцца пасьля адыходу Лукашэнкі ад улады? Я казаў, што трэба будзе адразу ж аднаўляць падзел уладаў. Для гэтага, магчыма, давядзецца зьбіраць Канстытуцыйны сход, каб правесьці нармальныя выбары ў парлямэнт, гарантаваць незалежнасьць судоў. Адразу ж трэба будзе заняцца эканомікай і фінансавай сыстэмай, таму што краіне будзе вельмі цяжка вяртаць тыя запазычанасьці, якія робіць Лукашэнка. А мы будзем вымушаныя адказваць за тыя дзеяньні, якія тут рабіліся пры дыктатуры".
Паводле спадара Саньнікава, падчас ягоных сустрэч у Бэрліне выявілася вялікая цікавасьць да падзеяў у нашай краіне:
"Ёсьць спадзяваньне, што пачне нешта рухацца ў Беларусі. Але ёсьць і засьцярогі наконт тых мэтадаў, якія можа ўжываць дыктатура".
Кандыдат ад АГП Яраслаў Раманчук таксама выступіў з палітычнымі заявамі.
На паседжаньні Лібэральнага клюбу ён заклікаў рэзка скараціць разьдзьмуты бюракратычны апарат, пакінуўшы ўсяго 8 міністэрстваў, рэфармаваць адміністрацыю прэзыдэнта да ўзроўню сакратарыяту і скасаваць кіраўніцтва спраў прэзыдэнта, а таксама шэраг міністэрстваў:
Трэба міністэрствы прамысловасьці, сельскай гаспадаркі, адукацыі перавесьці ў разрад агенцыяў