Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэс абмяркуе ў Кіеве пастаўкі нафты ў Беларусь


16—17 кастрычніка прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс наведае Менск, 18—19 – кастрычніка – Кіеў. Важнае месца у часе ягоных перамоваў у абодвух сталіцах зоймуць пастаўкі нафты ў Беларусь.

У прыватнасьці кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Сяргей Лёвачкін паведаміў, што з украінскім кіраўніцтвам Чавэс галоўным чынам будзе абмяркоўваць пагадненьні па нафце.

Ня выключана, што асноўнай тэмай будзе дастаўка вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь.

Украіна — асноўная транзытная краіна для паставак вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь. Пакуль нафта пастаўляецца на мазырскі НПЗ чыгункай менавіта праз украінскую тэрыторыю. Ня выключана, што будуць абмяркоўвацца больш танныя шляхі нафтавага транзыту, а менавіта нафтаправод Адэса-Броды. Мяркуецца, што ў канцы лютага празь ветку гэтага трубаправоду пацякуць першыя 80 тысяч тон вэнэсуэльскай нафты.

Абодва бакі, што будуць весьці перамовы, зацікаўленыя ў зьніжэньні кошту паставак.

Другі момант палягае ў тым, што Кіеў знаходзіцца ў пастаянным пошуку альтэрнатывы расейскім або казахскім пастаўкам. Тым больш, што нафтавая зьдзелка з Каракасам магла б ажыцьцяўляцца праз бартэр. Што асабліва важна ў гэтым кантэксьце, вэнэсуэльская нафта нашмат лягчэйшая за расейскую, утрымлівае значна меней серы, і перапрацоўваць яе на НПЗ, значна таньней ды хутчэй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG