Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усебеларускі сход прызначаны на 6-7 сьнежня


Чацьверты Ўсебеларускі народны сход пройдзе ў Менску 6-7 сьнежня 2010 году. Адпаведны ўказ 13 кастрычніка падпісаў Аляксандар Лукашэнка.

На абмеркаваньне ўдзельнікаў сходу выносяцца пытаньні пра вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2006-2010 гады і пра асноўныя палажэньні гэткай сама праграмы на 2011-2015 гады.

Указам вызначаная колькасьць удзельнікаў сходу — 2,5 тысячы чалавек.

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі называе гэты сход аналягам Лібійскай Джамахірыі. Ён кажа, што гэты сход ніколі ня стане тым зьездам народных дэпутатаў, які быў пікам гарбачоўскай перабудовы. Інтрыга на гэтым сходзе можа зьявіцца толькі тады, калі на яго зможа прабіцца і выступіць кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG