Фэстываль праводзіцца ужо трэці раз. З намі на тэлефоннай сувязі Зьміцер Карпіевіч, старшыня аргкамітэту гэтага фэстывалю.
Знактевіч: Спадар Карпіевіч, што маецца на ўвазе, калі гаворка ідзе пра "нефармальную" адукацыю?
Карпіевіч: Гэты тэрмін актыўна стаў выкарыстоўвацца апошняе дзесяцігодзьдзе, і яго трэба разумець у сувязі з канцэпцыяй неперарыўнай адукацыі альбо адукацыі на працягу жыцьця. Гэта значыць, што цяпер пашырылася сама трактоўка тэрміну адукацыя. Калі раней пад ім разумелася школьная або ўнівэрсытэцкая адукацыя, то зараз адукацыя – гэта засваеньне новых ведаў і разьвіцьцё новых уменьняў. Тут справа ідзе пра тое, што чалавек павінен навучацца на працягу ўсяго жыцьця.
Канцэпцыя неперарыўнай адукацыі вызначае тры паўнавартасныя сфэры. Па-першае, гэта фармальная адукацыя (сярэдняя, вышэйшая). Па-другое, гэта нефармальная адукацыя – пад ёй разумеецца любы від арганізаванага навучаньня, які адбываецца па-за межамі фармальнага навучаньня і ня зьвязаны з выдачай пасьведчаньняў дзяржаўнага ўзору. Трэцяя сфэра – інфармальная адукацыя, г.зн. самаадукацыя або стыхійнае навучаньне.
Наогул, нефармальная адукацыя – гэта ня новая зьява. У Беларусі яна існавала заўжды. Тут можна нагадаць знакамітыя таварыствы філярэтаў, філяматаў, або дзейнасьць Таварыства беларускай школы ў 20-я гады ХХ стагодзьдзя ў Заходняй Беларусі. Але зараз нефармальная адукацыя якасна зьмяняецца і набывае такое ж значэньне, як і фармальная адукацыя, як і школьная адукацыя, як і вышэйшая.