Напярэдадні традыцыйнай акцыі ў абарону касьцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў у Менску затрымалі з ужываньнем сілы 10 чалавек. Бальшыню зь іх па дарозе ў міліцыю Цэнтральнага раёну моцна зьбілі. Дэмакратычныя актывісты ладзяць мірныя акцыі ля касьцёла штодня, пачынаючы з 16 верасьня. Яны заклікаюць вярнуць храм вернікам. Цяпер у будынку знаходзіцца частка Нацыянальнага архіву, але ў пэрспэктыве гарадзкія ўлады мяркуюць пераабсталяваць сьвятыню пад гатэль.
Актывістаў моладзевых арганізацый затрымалі на падыходзе да касьцёла Сьвятога Язэпа. Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным без тлумачэньня накінуліся на сустаршыню партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, маладафронтаўцаў Насту Палажанку і Міколу Дземідзенку. Усяго ў міліцэйскі аўтобус закінулі каля 10 чалавек. Прэвэнтыўна затрыманы актывіст «Маладога фронту» Зьміцер Яскевіч.
Павал Севярынец праз тэлефон пасьпеў паведаміць з «аўтазаку», што пра прычыны затрыманьня ніхто нічога не сказаў, але з усімі абыходзіліся вельмі жорстка — самому яму разьбілі твар, астатніх зьбівалі рукамі і нагамі. Дзяжурны Цэнтральнага РАУС, куды даставілі ўсіх затрыманых, адмовіўся сказаць, якія прэтэнзіі ў міліцыі да маладых людзей.
А вось тых, хто сабраўся непасрэдна ля храма, «пашкадавалі». Вось што падчас самой акцыі праз тэлефон паведаміла адна з прысутных, Ганна Шапуцька, якая прыехала да касьцёла зь іншай акцыі — у Курапатах:
«Мы пакуль з Курапатаў ехалі, нам патэлефанавалі, паведамілі, што затрымалі людзей. А потым ужо хлопцы тут распавялі, што яны сядзелі і чакалі, пакуль прыйдуць Севярынец і ўсе астатнія, і раптам пачулі крыкі „Жыве Беларусь!“. А калі пасьля гэтага пабеглі на галасы, то толькі ўбачылі, як людзей цягнуць у аўтобус. Мабыць, усіх павезьлі ў РАУС Цэнтральнага раёну».
Карэспандэнт: «Ці ёсьць цяпер нейкія падазроныя асобы ля касьцёла?»
«Канечне, як заўсёды — стаяць, здымаюць. Тры-чатыры чалавекі ў цывільным, а таксама стаіць чырвоны мікрааўтобус… А ўвогуле ж удзельнікаў сабралася чалавек дваццаць, а можа, нават і больш. Зараз адбываецца канцэрт, грае дзяўчына-гітарыстка».
Барацьба за вяртаньне сьвятыні доўжыцца ўжо шэсьць гадоў. А 16 верасьня актывісты апазыцыі заявілі, што далучаюцца да змаганьня і штодня будуць ладзіць свае акцыі — ажно да таго часу, пакуль помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя — кляштар бэрнардынцаў з касьцёлам Сьвятога Язэпа — ня будзе аддадзены ў распараджэньне вернікаў. У першы ж дзень міліцыя затрымала 18 чалавек, тры астатнія акцыі прайшлі без эксцэсаў. Дарэчы, 17 верасьня маральную падтрымку вернікам выказалі прадстаўнікі хрысьціянскіх арганізацый з Эстоніі, Літвы, Украіны, Расеі і Грузіі, якія бралі ўдзел у канфэрэнцыі Асацыяцыі хрысьціянскіх дэмакратаў Усходняй Эўропы.
Тым часам гарадзкія ўлады наўпрост заяўляюць, што ні пра якае вяртаньне храма вернікам гаворка не вядзецца, а ў комплексе да чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году будуць разьмешчаныя гатэль і забаўляльны цэнтар.
Паплечнікі затрыманых актывістаў не выключаюць, што такім чынам улады адрэагавалі на абвешчаныя напярэдадні пляны маладафронтаўцаў узяць актыўны ўдзел у палітычнай кампаніі. У прыватнасьці, 19 верасьня сойм «Маладога фронту» заявіў пра пачатак грамадзянскай кампаніі «Сыходзь!», якая мусіць засьведчыць, што магчымае вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь незаконнае ў любым выпадку.

Калі пасьля гэтага пабеглі на галасы, то толькі ўбачылі, як людзей цягнуць у аўтобус.