"Ведаючы вашу прыхільнасьць да міжканфэсійнага дыялёгу, Вашу прынцыповую пазыцыю ў адстойваньні хрысьціянскіх каштоўнасьцей, просім вас, ваша Высокапраасьвяшчэнства, хадайнічаць перад уладай за вяртаньне храма Божага веруючым", — пішуць аўтары ліста.
"Увесну гэтага году распачалася перабудова будынкаў манастыра пад гатэльны комплекс. Будынак, дзе маліліся і вывучалі Слова Божае, улады маюць ператварыць у месца распусты і марнатраўства" — адзначаецца ў лісьце.
"Мы патрабуем ад уладаў неадкладна спыніць варварскую перабудову манастыра і перадаць будынкі Касьцёла сьвятога Язэпа і Кляштару бэрнардынцаў вернікам, каб яны служылі свайму першапачатковаму прызначэньню" — пішуць вернікі.
16 верасьня 2010 штомесячная акцыя ў Дзень Салідарнасьці адбылася на прыступках касьцёлу Сьвятога Язэпа.
Ад 17 верасьня 2010 г. прыхільнікі розных веравызнаньняў праводзяць штодзённыя акцыі ля касьцёлу з патрабаваньнем вярнуць яго вернікам.
Ад 19 сакавіка 2005 году сябрамі рымска-каталіцкай грамады сьвятога Язэпа ладзяцца штодзённыя вячэрнія малебны за вяртаньне будынка касьцёлу вернікам.
15 ліпеня 2009 году ўпаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Беларусі Леанід Гуляка заявіў, што менскі касьцёл бэрнардынцаў ня могуць аддаць вернікам з-за таго, што няма куды перамясьціць разьмешчаныя ў гэтым будынку фонды архіву гісторыі літаратуры.
Касьцёл Сьвятога Язэпа і Кляштар бэрнардынцаў у Менску заснаваныя ў 1624 г. Фундатарамі выступілі Андрэй і Ян Кансоўскія. Пасьля пажару да 1652 г. касьцёл і кляштар былі адноўленыя. У 1752 адбылася рэканструкцыя, пасьля якой будынкі набылі цяперашнія рысы.
У 1864 годзе касьцёл і кляштар былі зачыненыя і канфіскаваныя расейскімі ўладамі за ўдзел гараджанаў Менску ў нацыянальна-вызваленчым паўстаньні.