Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“11 верасьня: увесь зямны шар быў шакаваны”


“Ці памятаеце, што вы рабілі 9 гадоў таму – 9/11 верасьня? Як вы даведаліся пра атаку тэрарыстаў у Нью-Ёрку?” Адказваюць жыхары Гомелю.


У ЗША сёньня згадаюць ахвяраў тэрактаў 11 верасьня

Спадар
: “Даўно было. З тэлевізара даведаліся, што тэракт у ЗША. Калі паказалі, што адзін, а потым другі выбух, стала жудасна”.

Спадарыня: “Выбары прэзыдэнцкія былі – даты мы не памятаем”.

Спадарыня: “Выбары ці ня выбары… Самалёт нейкі ў гэтыя вежы-блізьняты ўрэзаўся. Стала не па сабе – страх ня страх, але нешта такое нядобрае”.

Спадар: “Гэта ў Амэрыцы вежы – па тэлевізары бачыў”.



Спадарыня: “Гэта ж, пэўна, калі ўзарваліся дзьве вежы. Ну, як жа – такія высокія, іхнія офісы там былі. Узарвалі іх тэрарысты – самалётамі прабілі, і было вельмі шмат ахвяраў”.

Спадар: “Гэта ж 11 верасьня было – разьбілі тэрарысты хмарачосы”.

Спадарыня:
“Атакавалі самалётамі вежы. Людзі загінулі, па-мойму, 3 тысячы чалавек”.

Спадарыня: “Што рабіла 9 гадоў таму? Пэўна, вучылася. Урэзаўся самалёт у хмарачосы, два самалёты ў два хмарачосы-блізьняты. Было вельмі страшна за тых людзей, якія там знаходзяцца. Асабліва калі потым паказвалі па тэлебачаньні, як некаторыя рабілі апошнія званкі сваёй сям’і”.

Спадар:
“Так, памятаю. Я тады ў мастацкай школе вучыўся. Гляджу – па ўсіх тэлеканалах будынкі-блізьняты падаюць. Гэта было шокам, я нават спачатку не паверыў. Жыцьцё такое крохкае. Грамадзтва яшчэ не ідэальнае, цывілізацыі яшчэ расьці ды расьці. Людзі многія ходзяць не на любімую працу, многія займаюцца не сваёй справай. Вось раней у нашых продкаў, у іх было для душы – гадоў чатырыста назад”.

Спадар:
“Дзевятага верасьня 2001? Нават не памятаю… Па тэлебачаньні, па радыё апавядалі, што тэрарысты захапілі два лайнэры й накіравалі ў гэтыя хмарачосы. Спачатку ў адзін, а потым – у другі. Жах! Шок быў! І ня толькі для мяне. Падаецца, увесь зямны шар быў шакаваны: ня ў чым невінаватыя людзі загінулі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG