Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША сёньня ўзгадаюць ахвяраў тэрактаў 11 верасьня


Сёньня ў ЗША, у дзевятую гадавіну трагедыі 11 верасьня 2001, будуць узгадваць яе ахвяраў. Мэмарыяльная цырымонія пройдзе ў Нью-Ёрку на месцы колішняга Сусьветнага гандлёвага цэнтру, у вежах якога і адбыліся тэракты.

Напярэдадні ў ЗША ў сувязі з плянамі будаўніцтва мусульманскага культурніцкага цэнтру непадалёк ад месцаў гэтых выбухаў разгарнулася ажыўленая дыскусія пра ісламу. Сваю занепакоенасьць ростам злачынстваў супраць мусульманаў і ўзмацненьнем анты-мусульманскіх настрояў выказала гэтымі днямі праваабарончая
арганізацыя Amnesty International. Вялікі рэзананс выклікалі таксама нядаўнія заявы сьвятара Тэры Джонса са штату Флярыда аб намеры публічна спаліць Каран.

У пятніцу прэзыдэнт ЗША Барак Абама, выступаючы ў Вашынгтоне, заклікаў амэрыканцаў праявіць адзінства і ўстрымацца ад рэлігійнай варожасьці.
XS
SM
MD
LG