Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Няма бізнэсу, бо ў людзей няма грошай"


Чаму ў малых гарадах і вёсках мала ахвотных займацца бізнэсам?

На гэта пытаньне адказваюць мінакі Жабінкі.

Спадар: "Мне падаецца, баяцца падаткаў. Але ўсё залежыць ад чалавека. Хто жадае, той і разьвіваецца."

Спадарыня: "У нашым горадзе вельмі складана весьці гандаль. У людзей проста няма грошай. Трэба самому езьдзіць па тавар. Акрамя гэтага, шмат хто ганлюе нелегальна. Не плацяць пры гэтым падаткі. Паводле заканадаўства немагчыма наняць наёмных работнікаў."

Спадарыня: "У мяне раней было некалькі гандлёвых павільёнаў. Але цяпер сталася так, што я выхоўваю самастойна дзіця. Наняць на работу не магу паводле заканадаўства. Таму заканадаўства не дазваляе займацца бізнэсам."



Спадарыня: "Цяпер займацца прадпрымальніцтвам надзвычай складана. У людзей няма грошай на тое, каб нешта купляць. Няма і магчымасьці ўкладваць. Раней было нашмат прасьцей. Многія выяжджалі за мяжу, напрыклад, у Польшчу, тады і былі прадпрымальнікі, вёўся бізнэс. Узровень жыцьця не дазваляе тут працаваць. Часта гавораць, што растуць заробкі, але яны растуць толькі ў Менску, або ў абласных гарадах. У нас яны такія ж, як і каторы час таму."

Спадарыня: "У нас вельмі шмат людзей езьдзіць на Ўкраіну, дзе ўсё таньней. Таму можна сказаць, што нелегальным бізнэсам займаецца шмат хто."

Спадар: "Прадпрымальніку трэба пераадольваць межы, мытні, памятаць пра тэрміны. А адносіны да прадпрымальнікаў таксама жадаюць лепшага. Памятаеце, як кіраўнік краіны сказаў, што пацісьне руку апошняму прадпрымальніку. Але ж не паціснуў. Хто яшчэ плаціць падаткі? Таму такія адносіны і такая адказнасьць не кожнага задавальняе."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG