Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зэльва: Ларыса Геніюш дагэтуль напалову дазволеная

Сёньня ў Зэльве адзначылі стагодзьдзе з дня народзінаў Ларысы Геніюш. Адбылося набажэнства ў царкве, прэзэнтацыя двухтомніка твораў паэткі. Аматары яе асобы і творчасьці наведалі могілкі, дзе пахаваныя Ларыса Геніюш зь яе мужам Янкам. З Польшчы прыехаў іхні ўнук — Міхась Геніюш.

Сьвяткаваньне 100-годзьдзя Ларысы Геніюш у Зэльве

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве.
1/20 Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве.
На падворку царквы.
2/20 На падворку царквы.
У часе службы па Ларысе Геніюш.
3/20 У часе службы па Ларысе Геніюш.
Ля помніка Ларысе Геніюш на падворку царквы.
4/20 Ля помніка Ларысе Геніюш на падворку царквы.
Кветкі да помніка Ларысе Геніюш.
5/20 Кветкі да помніка Ларысе Геніюш.
Паэт Міхась Скобла ўручае памятны мэдаль унуку Ларысы Геніюш Міхасю Геніюшу, які прыехаў зь Беластоку.
6/20 Паэт Міхась Скобла ўручае памятны мэдаль унуку Ларысы Геніюш Міхасю Геніюшу, які прыехаў зь Беластоку.
Міхась Геніюш — ля помніка сваёй бабулі.
7/20 Міхась Геніюш — ля помніка сваёй бабулі.
Паэт Міхась Скобла ўручае памятны мэдаль архэолягу Міхасю Чарняўскаму.
8/20 Паэт Міхась Скобла ўручае памятны мэдаль архэолягу Міхасю Чарняўскаму.
Прамаўляе Міхась Чарняўскі.
9/20 Прамаўляе Міхась Чарняўскі.
Уладзімер Някляеў выступае ля помніка Ларысе Геніюш.
10/20 Уладзімер Някляеў выступае ля помніка Ларысе Геніюш.
Скульптар Генік Лойка і паэт Уладзімір Някляеў вярнулі фотакопію памятнай шыльды на месца — на сьцяну дому паэткі, адкуль шыльду забралі міліцыянты
11/20 Скульптар Генік Лойка і паэт Уладзімір Някляеў вярнулі фотакопію памятнай шыльды на месца — на сьцяну дому паэткі, адкуль шыльду забралі міліцыянты
Гаспадыня кватэры, дзе жыла паэтка, — Любоў Уладзіміраўна.
12/20 Гаспадыня кватэры, дзе жыла паэтка, — Любоў Уладзіміраўна.
Пасьля накіраваліся да Дому культуры, дзе павінна была адбыцца прэзэнтацыя кніг, прысьвечаных Ларысе Геніюш.
13/20 Пасьля накіраваліся да Дому культуры, дзе павінна была адбыцца прэзэнтацыя кніг, прысьвечаных Ларысе Геніюш.
За гасьцямі наглядае міліцыя.
14/20 За гасьцямі наглядае міліцыя.
Дом культуры аказаўся зачыненым.
15/20 Дом культуры аказаўся зачыненым.
Міхась Скобла прэзэнтуе двухтомнік Ларысы Геніюш.
16/20 Міхась Скобла прэзэнтуе двухтомнік Ларысы Геніюш.
Уладзімер Някляеў выступае на ганку дому культуры.
17/20 Уладзімер Някляеў выступае на ганку дому культуры.
Ля магілы Ларысы і Янкі Геніюшаў.
18/20 Ля магілы Ларысы і Янкі Геніюшаў.
На могілках міліцыянты запатрабавалі схаваць бел-чырвона-белыя сьцягі.
19/20 На могілках міліцыянты запатрабавалі схаваць бел-чырвона-белыя сьцягі.
Сшытак вершаў, напісаны Ларысай Геніюш па просьбе адной знаёмай, якая яго і захавала.
20/20 Сшытак вершаў, напісаны Ларысай Геніюш па просьбе адной знаёмай, якая яго і захавала.
Previous slide
Next slide

Паглядзець фотагалерэю ва ўвесь экран.

У Зэльву прыехалі і менчукі, і гарадзенцы, жыхары Мастоў, Ліды... Але ва ўсім адчувалася, што стаўленьне ўладаў да паэткі, якая памерла ў 1983 годзе, амаль не памянялася. Увесь час за людзьмі назіралі міліцыянты, патрабавалі, як было на могілках, схаваць бел-чырвона-белыя сьцягі.

Гарадзенцы ўвогуле затрымаліся ў дарозе амаль на дзьве гадзіны. Аўтобус, якім яны ехалі, спачатку спыніла «транспартная інспэкцыя», пазьней у ім прабіла кола.

Каля зэльвенскай царквы стаіць помнік Ларысе Геніюш, яна была прыхаджанкай храму. Паэт Міхась Скобла уручыў тут памятныя мэдалі да стагодзьдзя Ларысы Геніюш, перш — Міхасю Чарняўскаму, які некалі ўратаваў архіў паэткі, дзякуючы чаму ўдалося пазьней выдаць яе кнігу «Споведзь». Мэдаль таксама быў уручаны Міхасю Геніюшу, які сказаў на добрай беларускай мове:

«Дзякуючы вам памяць пра маю бабулю і слова, якое яна нам усім пакінула ў вершах, — жывуць у нашых сэрцах. Дзякуючы вам справа, якой яна прысьвяціла сваё жыцьцё, не змарнавалася».

У царкве зрабілі музэйчык, у ім зьвесткі пра сам храм, а таксама пра яе, Ларысу Геніюш. Настаяцель айцец Георгі запрасіў наведаць музэй.

Ад царквы людзі пайшлі да дому Ларысы Геніюш. Днямі міліцыянты забралі ў пастарунак шыльду да стагодзьдзя паэткі, якую ўсталявала грамадзкасьць. Здымак гэтай шыльды Генік Лойка і Уладзімір Някляеў прыбілі да сьцяны. Да людзей выйшла гаспадыня кватэры — Любоў Уладзімераўна, якая пагадзілася, каб шыльда вісела на доме.

Калі літаратары, гісторыкі, прыхільнікі асобы і творчасьці паэткі накіраваліся ў раённы Дом культуры, каб паўдзельнічаць у вечарыне памяці Ларысы Геніюш, то для іх месца не знайшлося, мерапрыемства адбывалася ў невялікім памяшканьні. Прэзэнтацыя двухтомніка твораў паэткі, чытаньне вершаў, сьпевы адбыліся вымушана на прыступках. Паэт Анатоль Вярцінскі назваў прысутных пілігрымамі, якія прыяжджаюць пакланіцца памяці Ларысы Геніюш.

Людзі, якія прыехалі ў Зэльву, наведалі магілу паэткі. Пра тое, як яе хавалі ў далёкім 1983-м, успамінаў пісьменьнік Уладзімер Арлоў. На могілкі прыехаў лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч. Пры канцы дня ля зэльвенскага вадасховішча адбылася вечарына паэзіі.

100-годзьдзе Ларысы Геніюш
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:08 0:00
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG