Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Словы пра Геніюш — у музэі Быкава


Мікалай Мельнікаў чытае верш «Братам у няволі», атрыманы ім калісьці ад Ларысы Геніюш.
Мікалай Мельнікаў чытае верш «Братам у няволі», атрыманы ім калісьці ад Ларысы Геніюш.
Сёньня Ларысу Геніюш, стагодзьдзе якой будзе 9 жніўня, успаміналі ў Горадні ў грамадзкім музэі Васіля Быкава.

Кіраўнік музэю Мікалай Мельнікаў зачытаў верш «Братам у няволі», які Ларыса Геніюш калісьці даслала яму ў лісьце. Гэты верш вядомай паэткі ён пазьней зьмясьціў у сваёй кнізе ўспамінаў. Спадар Мельнікаў таксама зачытаў словы Быкава пра Геніюш.

Паэтка Данута Бічэль, якая добра ведала Ларысу Геніюш, зазначыла, што тая «любіла Быкава і давярала яму». Аднойчы яны ўдзьвюх зайшлі да пісьменьніка на кватэру на цяперашняй вуліцы Вялікай Траецкай, потым ён выйшаў іх праводзіць, і яны пацалаваліся на разьвітаньне з Ларысай Геніюш, «як брат і сястра», сказала Данута Бічэль. Яна таксама прачытала два свае вершы, прысьвечаныя Геніюш: адзін — са свайго новага цыклю, другі — стары -пра «гародчык у Зэльве». Яна сказала, што паэтка вельмі любіла кветкі і ёй дасылалі насеньне нават з-за мяжы.

Паэт Юрка Голуб — зямляк Ларысы Геніюш. Ён расказаў, што ўпершыню прачытаў верш паэткі ў «Полымі», калі школьнікам пасьвіў каровы. Верш называўся «Зэльвянка», а ён якраз з каровамі быў на Зэльвянцы, што яго вельмі ўразіла. Першы раз Ларысу Геніюш ён убачыў у раённай бальніцы, куды прыйшоў да свайго малодшага брата. Яна працавала там адзін час санітаркай, каб падзарабіць на жыцьцё, і была ў белым халаце, расказаў паэт.

Сустрэча з нагоды 100-х угодкаў Ларысы Геніюш у музэі Васіля Быкава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG