Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсу прыбыў шосты танкер з вэнэсуэльскай нафтай


Як паведамілі БелаПАН у дыспетчарскай порту, танкер прышвартаваўся ўвечары 31 ліпеня, на яго борце — больш як 77 тысячаў 560 тон нафты. Разгрузка судна пачалася ноччу 1 жніўня і зойме прыкладна двое сутак. Затым сыравіна будзе дастаўленая па чыгунцы на Мазырскі НПЗ.


Дзяжурны дыспетчар таксама паведаміў, што прыбыцьцё чарговага танкера з нафтай для Беларусі чакаецца 10 жніўня.

Пагадненьне аб пастаўках нафты з Вэнэсуэлы ў Беларусь было падпісанае ў сакавіку 2010 году. Да красавіка 2011 года павінна быць пастаўлена 4 млн. тон. Першая партыя вэнэсуэльскай сыравіны паступіла ў Адэскі порт у траўні.

Беларускі ўрад таксама разглядае магчымасьць паставак вэнэсуэльскай нафты праз парты Літвы і Латвіі.

Так, пяты танкер з 80 тысячамі тон нафты з Вэнэсуэлы ў якасьці экспэрыменту прыплыў у эстонскі порт Мууга 23 ліпеня. Першы састаў з 65 вагонаў прыбыў на Наваполацкі НПЗ 31 ліпеня.

Спэцыялісты зазначаюць, што маршрут перавозкі нафты па чыгунцы ў Беларусь з Эстоніі карацейшы, чым з Украіны: паміж портам Адэсы і Мазыром адлегласьць каля 1,051 тысячы км, паміж портам Мууга і Наваполацкам — 850 км.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG