Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёмы танкер з вэнэсуэльскай нафтай прыплыве ў эстонскі порт


Пастаўка вэнэсуэльскай нафты праз Эстонію ў Беларусь працягнецца.

Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, перадае Інтэрфакс.


Беларуская чыгунка рыхтуецца да перавозкі дзьвюх чарговых партый вэнэсуэльскай нафты. Шосты і сёмы танкеры ўжо выйшлі з Вэнэсуэлы. Шосты танкер 1 жніўня прыплыве ў порт Адэсы, а сёмы — у эстонскі порт Мууга 8 жніўня.

Цяпер Беларуская чыгунка робіць усе захады, каб даставіць пятую партыю нафты з эстонскага порту Мууга ў кароткі тэрмін. На сёньняшні дзень вэнэсуэльскай нафтай у эстонскім порце ўжо загружана 120 вагонаў. Чакаецца, што першы чыгуначны састаў сёньня ўвечары накіруецца ў Беларусь на завод "Нафтан".

Беларуская чыгунка таксама працягвае перавозку ў Беларусь чацьвёртай партыі вэнэсуэльскай нафты транзытам праз Украіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG