Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крамер: Я не прымаю ўсур'ёз абяцаньні Вэнэсуэлы


Былы памочнік дзяржсакратара ЗША Дэвід Крамер у інтэрвію тэлеканалу ARU адзначыў, што не прымае ўсур'ёз абяцаньні Вэнэсуэлы, а таксама кантракты на пастаўку ў Беларусь энэрганосьбітаў.

"Гэта ня стане апраўданым і эфэктыўным спосабам атрыманьня альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі мінаючы Расею. Я думаю, што такія ўзаемадачыненьні абумоўленыя астракізмам з боку сусьветнай супольнасьці і няздольнасьцю знайсьці сяброў дзе-небудзь яшчэ", -сказаў Дэвід Крамер.

80 тысяч тон вэнэсуэльскай нафты «Санта-Барбара» прыбылі ў Эстонію 23 ліпеня. Танкер "NS CHAMPION", які ходзіць пад сьцягам Лібэрыі згрузіў вуглевадароды ў порце Мууга. Гэта буйнейшы ў Эстоніі порт, тэрміналам якога карысталіся расейскія нафтавыя трэйдэры для замежных паставак. Аднак, пасьля падзеяў з Бронзавым салдатам, першую скрыпку ў кіраваньні тэрміналам сталі гуляць беларускія бізнэсоўцы, якія жывуць у Польшчы. Менавіта ім належыць Веста Тэрмінал Талін, адна з кампаній, праз якія і ажыцьцяўляюцца пастаўкі з Вэнэсуэлы ў Беларусь.

Пастаўкі нафты рэалізуюцца ў рамках пагадненьня паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Ўга Чавэсам. Беларусь плянуе закупіць у Вэнэсуэлы 4 мільёны тон нафты да траўня 2011 года, а цягам наступнага году яшчэ 10 мільёнаў тон.

"NS CHAMPION" - пяты танкер з вэнэсуэльскай нафтай для Беларусі. Чатыры першыя прыбылі ў Адэскі порт. Аднак з-за таго, што Адэскі порт ня можа прыняць больш за чатыры танкеры ў месяц, усе дадатковыя будуць прымацца на Балтыцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG