Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Беларусі: сюжэты супраць Лукашэнкі псуюць стасункі з Расеяй


«Скандальныя сюжэты» супраць Аляксандра Лукашэнкі, якія прайшлі па расейскіх тэлеканалах, псуюць расейска-беларускія дачыненьні. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы” заявіў прэс-сакратар амбасады Беларусі ў Расеі Віталь Сьліўка.

Сьліўку цытуе сайт “Агенцтва Фінансавых навінаў”:

"Вылучаць блюзьнерскія абвінавачаньні на адрас кіраўніка дзяржавы недапушчальна і злачынна. Гэта домыслы, якія ня маюць пад сабой глебы, і набор камэнтараў, якія з кантэксту выкінулі... Асабліва сумна, што яны (сюжэты) зьявіліся напярэдадні сёньняшняй сустрэчы ў Астане, на якой плянуецца падпісаньне шэрагу дакумэнтаў, зьвязаных з Мытным зьвязам... Я ня думаю, што гэта будзе спрыяць умацаваньню сяброўства і ўзаемаразуменьня, і спадзяюся, што гэтыя сюжэты не зьяўляюцца афіцыйным выразам палітыкі расейскага кіраўніцтва",– сказаў Сьліўка.

Напярэдадні на тэлеканале НТВ выйшаў фільм пад назвай «Хросны бацька». Таксама на канале "Russia Today" у нядзелю выйшаў вялікі тэлесюжэт, у якім рэзка крытыкавалі А.Лукашэнку. На мінулым тыдні на канале ОРТ беларускаму кіраўніку была прысьвечана перадача “Однако”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG