Зараз кошт праезду ў маршрутцы на адлегласьць да 10 км складае 1750 рублёў, звыш 10 км - 2250 рублёў. Папярэдняе падвышэньне кошту паслуг маршрутных таксі адбылося 5 лістапада 2008 года. Тады быў усталяваны лімітавы кошт - 1.850 рублёў. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на ўпраўленьне коштавай палітыкі Менгарвыканкама.
Сёньня на некаторых маршрутах дзейнічае стары кошт, а кіроўцы кажуць, што з панядзелка, 24 траўня, адбудзецца яго падвышэньне да 2220 рублёў , на іншых маршрутах – ужо 2000 рублёў.
Адмыслоўцы зьвязваюць падвышэньне тарыфаў з ростам коштаў на бэнзін і запчасткі. Сёньня сетка маршрутных таксі ў Мінску складаецца з 91 маршруту.