Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Роза Атунбаева: "Курманбек Бакіеў можа вярнуцца ў краіну"


Роза Атунбаева
Роза Атунбаева

На паседжаньні міжнароднай дзелавой рады ў пятніцу кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева заявіла, што Курманбек Бакіеў можа вярнуцца ў краіну, калі лічыць сябе прэзыдэнтам.


"Кіргізстан — цывілізаваная краіна. Мы далі яму магчымасьць паехаць, але калі гэта будзе працягвацца, мы ў межах закону і міжнароднага права прымем меры", — сказала Роза Атунбаева.

Яна таксама падкрэсьліла: "У часовым урадзе Кіргізстану працуюць не выпадковыя людзі. Часовы ўрад — гэта ня банда, як кажа Бакіеў", — паведамляе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG