"Часоваму ўраду трэба дапамагчы"
"Мне здаецца, тым, хто называе сябе сёньня часовым ўрадам, трэба дапамагчы. Ім трэба дапамагчы, падказаць. Няхай гэта зробяць суседзі, няхай гэта зробіць той жа Казахстан, Расея, АБСЭ, ААН. Сказаць: "Паслухайце, такая вакханалія працягвацца доўга ня можа".
Людзі ў жаху жывуць. Калі крадуць людзей, бясьсьледна зьнікаюць. Два дні таму зьнік у мяне брат у Джалал-Абадзе. Ніхто ня можа яго знайсьці. Гэта зноў-такі чыіх рук работа, невядома. Два дні яго ўжо няма! Гэта што? Гэта яўнае паляваньне на сям'ю Бакіева. Я ўжо не кажу пра іншых. Таму, мне здаецца, час чакаць прайшоў. Патрэбна дзейнічаць, патрэбна дзейнічаць".
"Выкарыстоўвайце мае паўнамоцтвы для таго, каб нармалізаваць становішча"
- Вы заявілі, што зьяўляецеся легітымным прэзыдэнтам. Ці гэта азначае, што вы будзеце выконваць свае абавязкі гаранта канстытуцыі Кіргізстану зь Менску?
"Я гатовы гэта рабіць і таму кажу, што зраблю ўсё, каб нармалізаваць сытуацыю ў краіне і ўвайсьці ў прававое рэчышча ўсім, хто лічыць сябе ў Кіргізстане ўладаю. Яшчэ раз хачу сказаць, што я не зьбіраюся вяртацца прэзыдэнтам, але выкарыстаць свой статус, бо іншых легітымных органаў фактычна няма. А як інакш уваходзіць у прававое поле? Я ім прапаноўваю свае паслугі для гэтага – выкарыстоўвайце мяне. Праводзьце рэфэрэндум, праводзьце канстутыцыйную рэформу, рабіце краіну парлямэнцкай, але выкарыстоўвайце мае паўнамоцтвы для гэтага, для таго, каб нармалізаваць становішча", – заявіў Бакіеў, адказваючы на пытаньне карэспандэнта "Свабоды".
"Легітымным прэзыдэнтам зьяўляецца Бакіеў"
Маю заяву парлямэнт Кіргізстану павінен разгледзець і вырашыць, прымае ён яе ці не. Так, я напісаў заяву, я яе падпісаў. Але пакуль парлямэнт яе не разгледзеў, легітымным прэзыдэнтам зьяўляецца Бакіеў. Усе канстытуцыйныя органы разагналі дэкрэтамі і засталіся самі. Але канстытуцыі ніхто не адмяняў, трэба весьці перамовы і заставацца ў прававым полі. Я ня думаю, што сёньня тыя, хто займае крэсла ў часовым урадзе, прыйдуць да ўлады.
"Лукашэнка мужны, дзяржаўны чалавек"
Як вы расцэньваеце рэакцыю саюзьнікаў па АДКБ?
Рэакцыі АДКБ ніякай. Калі я знаходзіўся на поўдні, калі за мной ганяліся бандыты са зброяй, то я разумею, што ў іх няма магчымасьці зьвязацца са мной. Але, прабачце мне, я ўжо чацьвёрты дзень у Беларусі пасьля ўсяго, што адбылося, хоць бы адзін калега выйшаў на сувязь, хоць бы голас пачуць – не. Я думаю, што такое бязьдзеяньне чальцоў АДКБ ні да чога добрага не прывядзе. І я хачу выказаць вялікую падзяку прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку, які праявіў ня толькі прыстойнасьць як чалавек, але павёў сябе як мужны дзяржаўны чалавек. Ён ня толькі мяне прыняў, але паставіўся зь вялікай павагай да Кіргізстану, да ўсяго кіргіскага народу. Я так ягоныя дзеяньні расцэньваю.
"Палітычнага прытулку я ні ў кога прасіць не зьбіраюся"
"Я рыхтую зварот да ААН, АБСЭ, Вялікай Васьмёркі, каб яны аказалі дапамогу Кіргізстану. Палітычнага прытулку я ні ў кога прасіць не зьбіраюся, пытаньне так не стаіць".
"Расею раздражняла амэрыканская база"
Расея ўвяла мыта на паліўна-змазачныя матэрыялы. Гэта паўплывала на рост цэнаў на ўсю прадукцыю. Для мяне гэта было шокам. Расеі не падабалася знаходжаньне амэрыканскай базы ў Манасе. Я яшчэ пытаўся, чаму непакоіць. Але гэтая база іх не задавальняла і раздражняла.
І толькі мы прынялі рашэньне пазбавіцца базы, на наступны дзень усе дзяржавы рэгіёну заявілі, што гатовыя прапанаваць свае тэрыторыі амэрыканцам для базаў. Гэта было для мяне вялікай поўхай.
Пуцін і Мядзьведзеў былі абураныя, калі мы пакінулі базу ў Манаце. Як гэта так, што Кіргізстан маленькая краіна вядзе самастойную зьнешнюю палітыку. Мы хацелі весьці самастойную зьнешнюю палітыку, але не нагэтулькі, каб нешта раздражняла Расею.
"Пуцін абяцаў, што ня будзе ганеньняў на маіх родных"
"Нічога не прадказвала ніякай рэвалюцыйнай сытуацыі. Мы да мітынгаў прывыклі, апазыцыя ўвесь час мітынгавала. За пяць гадоў мы зрабілі столькі, колькі іншыя не зрабілі за 10 гадоў. Ніякай рэвалюцыйнай сытуацыі не было. Я маю заяву, у якой я складаю паўнамоцтвы. Там я пісаў, што 7 красавіка ў Кіргізстане адбыўся дзяржаўны пераварот.
Пуцін сказаў мне: "У тым, што здарылася ў Бішкеку, вас ніхто ня можа абвінаваціць. Але калі пачнецца грамадзянская вайна, гэта ўсё павесяць на вас. І ён меў у гэтым рацыю". І я сказаў, што я гатовы пакінуць Кіргізстан, калі ня будзе ганеньняў на маіх родных і блізкіх. І я пагадзіўся. Але цяпер усё наадварот. Маіх блізкіх пачынаюць перасьледаваць, вымагаць грошы".
"Я не зьбіраюся вяртацца ў Кіргізстан у якасьці прэзыдэнта. Але я сказаў, што не прызнаю сваёй адстаўку", – заявіў Курманбек Бакіеў.
"Я не трымаюся за крэсла прэзыдэнта. Але я хачу дапамагчы народу Кіргізстану, каб там спыніліся рабаваньні".
«Ён там накраў, а мы яго тут прытулілі»
«Ён там накраў, а мы яго тут прытулілі»
Апытаньне «Свабоды»: Як вы ставіцеся да таго, што Аляксандар Лукашэнка даў прытулак зрынутаму кіргіскаму прэзыдэнту Бакіеву і гэтым выклікаў негатыўную рэакцыю Масквы?" Адказвалі жыхары Магілёва.
Спадар: «Азірацца на Маскву, відаць, няма сэнсу. Трэба самастойную палітыку весьці. Аднак прымаць такіх асобаў — ганьба. Ён там накраў, а мы яго тут прытулілі й робім выгляд, што ўсё нармальна».
Спадар: «Але там жа не разабраліся — скраў ён грошы ці не. Таму наш прэзыдэнт, напэўна, ведае, што трэба дапамагчы чалавеку. Можа, яго проста падставілі ці яшчэ што адбылося зь ім. Трэба ж дапамагчы чалавеку. Расейцы ж таксама павінны зразумець нас».
Спадарыня: «Я катэгарычна супраць, бо мне не падабаецца, калі злачынцаў прыграваюць. Я лічу, што ён злачынец. Я так лічу».
Спадар: «Адмоўна стаўлюся да таго, што такія дэбаты з гэтага атрымаліся. А так пакуль, як па мне, то няясная пакуль сытуацыя».
Спадар: «Я лічу, што гэта ня дужа правільна. Наагул, калі да гэтага чалавека ёсьць прэтэнзіі на радзіме, я лічу, што перад тым як яго недзе хаваць, трэба, каб быў суд. Каб ён разгледзеў ягоныя адносіны з краінай і народам, а потым ужо прымаць нейкія рашэньні».
Спадар: «Гэта павінна нейкае расьсьледаваньне быць. А калі на яго напалі ўпустую, то я думаю, што слушна зрабіў Лукашэнка, што прытуліў яго. Так магло здарыцца ў любой краіне. А Масква таксама добры круцель. Яна з нас таксама зьдзекуецца».
Спадар: «Рука руку мые. Вось і ўсё. Адзінае скажу, калі чалавек прынцыповы, натварыў спраў — зрабі ласку, адкажы перад народам. Ня трэба хавацца. Як у свой час Акаева прыгрэлі ў Маскве, цяпер гэтага прыгрэлі тут. Заўтра яшчэ каго прыгрэем».
Спадар сталага веку: «Я наагул незадаволены гэтай дружбай з Расеяй. Яна ні як сябра Беларусь не прымае, ні як ворагаа. Не выключаю, што там і расейскія памочнікі былі».
Спадар: «Лукашэнка правільна зрабіў. Мы ж адзін блёк».
Спадар: «Яны нечага ня хочуць, каб той прэзыдэнт да нашага далучыўся. А наш прэзыдэнт бярэ яго да сябе — значыць, яго паважае. Я думаю, што тут усё нармальна. А што думаюць яны, расейцы, — гэта справа іхная».