Кіраўнік расейскага энэргетычнага ведамства Сяргей Шматко напярэдадні заявіў, што пра судовыя пэрспэктывы ў вырашэньні нафтавага канфлікту толькі чуў, але ніякіх афіцыйных дакумэнтаў Мінэнэрга не атрымлівала. Міністар зазначыў, што афіцыйныя камэнтары будуць толькі пасьля атрыманьня расейскім бокам адпаведных папераў: "У Расеі ёсьць афіцыйная пазыцыя, згодна зь якой бягучая сытуацыя знаходзіцца ў прававым полі".
Міністэрства юстыцыі Беларусі лічыць, што Расея ня мае права патрабаваць спагнаньня пошліны на нафтапрадукты ў зьвязку з пачаткам дзеяньня ад 1 студзеня 2010 году Мытнага зьвязу Беларусі, Расеі і Казахстану. У пазове адзначаецца, што ў адпаведнасьці зь міжнароднымі дамоўленасьцямі гандаль паміж Расеяй і Беларусьсю павінен ажыцьцяўляцца ў бязмытным рэжыме. У выніку складаных перамоваў Масква пагадзілася пастаўляць бязмытна толькі 6 мільёнаў 300 тысяч тон нафты, хоць беларускі бок спадзяваўся атрымаць па ільготных коштах больш за 20 мільёнаў тон.
Аднак нават тыя, хто глядзіць інтэграцыйныя працэсы з найбольшым аптымізмам, ня надта вераць, што праз суд можна прымусіць Расею працаваць сабе на страту. Гаворыць сябра сталага камітэту саюзнай дзяржавы Васіль Хрол:
"Тое, што тычыцца звароту ў Эканамічны суд СНД, то паверце мне: у адпаведнасьці з нарматыўна-прававой базай краінаў Садружнасьці, тлумачэньні Эканамічнага суду носяць выключна рэкамэндацыйны, а не абавязковы характар. Аднак сам факт звароту органу Рэспублікі Беларусь, упаўнаважанага ўрадам, у сувязі з парушэньнем міжнародных пагадненьняў Расейскай Фэдэрацыяй мае, на мой погляд, архіважнае значэньне і палітычныя наступствы. То бок, такі крок мае сэнс толькі з гледзішча палітычнага. Эканамічны суд СНД бяз волі ўраду Расейскай Фэдэрацыі, без палітычнай волі Расеі ні на што, на мой погляд, не паўплывае".
Спадар Хрол пры гэтым зазначае, што ўсе ягоныя папярэднія высілкі не давесьці сыравінны канфлікт да суду, а вырашыць яго шляхам перамоваў з кампэтэнтнымі расейскімі чыноўнікамі пакуль асаблівага плёну ня мелі — зацікаўленыя ведамствы ці "адфутбольваюць" адно да аднаго, ці захоўваюць рэжым маўчаньня:
"Пасьля таго як тэлетайпаграмай першага намесьніка кіраўніка Фэдэральнай мытнай службы Расеі Ўладзімера Малініна мытныя пасты і энэргетычная мытня былі папярэджаныя аб увядзеньні мыта на нафтапрадукты, сталы камітэт зьвярнуўся да Сяргея Глазьева ў камісію Мытнага зьвязу — як да наднацыянальнага органа, які мае пэўныя паўнамоцтвы, каб разгледзець пытаньне на паседжаньні камісіі Мытнага зьвязу. Таксама зьвярнуліся ў Міністэрства юстыцыі Расейскай Фэдэрацыі і ў Міністэрства эканамічнага разьвіцьця. Бо, на нашу думку, на погляд нашых юрыстаў, рашэньне прынятае насуперак падпісаным міжнародным пагадненьням. Глазьеў нам адказаў, што пытаньне па-за ягонай кампэтэнцыяй, а разгляд магчымы шляхам уключэньня ў парадак дня першага віцэ-прэм'ера Ігара Шувалава. Мін'юст адказаў неакрэсьлена: маўляў, у іх кампэтэнцыю не ўваходзіць тлумачэньне нарматыўна-прававых актаў, да якіх тэлетайпаграма не адносіцца. Зь Мінэканомразьвіцьця ніякага адказу мы не атрымалі дагэтуль".
Падчас нядаўняй сустрэчы ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам першы віцэ-прэм'ер расейскага ўраду Ігар Шувалаў зноў пацьвердзіў: Расея мае права ўжываць экспартнае мыта на асобныя віды тавараў у межах Мытнага зьвязу — у тым ліку на нафту і нафтапрадукты. Адмова ад спагнаньня мыта магчымая толькі пасьля фармаваньня ўсяго пакету міжнародных пагадненьняў пра стварэньне Адзінай эканамічнай прасторы. Пры гэтым Шувалаў падкрэсьліў, што Расея мае відавочныя прававыя перавагі ў вырашэньні спрэчкі зь Беларусьсю вакол паставак нафтапрадуктаў.
Экспэрт у энэргетычнай галіне Станіслаў Гусак перакананы: рэальна сутыкнуўшыся з адваротным бокам Мытнага зьвязу, і Масква, і Менск намагаюцца "адкруціць" назад мэханізмы, пройгрышныя ў фармаце зьвязу:
"Мяркуючы паводле апошніх заяваў, якіх ужо было нямала, той жа Лукашэнка зусім ня ў радасьці ад апошніх падзеяў і цьвёрдай пазыцыі Расеі ў адстойваньні сваіх інтарэсаў у рамках Мытнага зьвязу. Бо трэба дужа багата аргумэнтаў, каб Расея свае эканамічныя інтарэсы неяк мінімізавала. Зараз клопат Масквы такі: калі ў межах гэтага Мытнага зьвязу будзе адна цана на газ, на нафту, на паліва — як у Расеі, так і ў іншых дзяржавах зьвязу — то Расея страціць сваю эканамічную магутнасьць. Перадусім магутнасьць паліўную, якая існуе зараз. І расейцы гэта разумеюць, бо трэба будзе дзяліцца, а фактычна — працаваць у мінус. А ім гэта ня вельмі патрэбна. Таму яны ня вельмі і сьпяшаюцца вырашаць гэтае пытаньне".
Міністэрства юстыцыі Беларусі лічыць, што Расея ня мае права патрабаваць спагнаньня пошліны на нафтапрадукты ў зьвязку з пачаткам дзеяньня ад 1 студзеня 2010 году Мытнага зьвязу Беларусі, Расеі і Казахстану. У пазове адзначаецца, што ў адпаведнасьці зь міжнароднымі дамоўленасьцямі гандаль паміж Расеяй і Беларусьсю павінен ажыцьцяўляцца ў бязмытным рэжыме. У выніку складаных перамоваў Масква пагадзілася пастаўляць бязмытна толькі 6 мільёнаў 300 тысяч тон нафты, хоць беларускі бок спадзяваўся атрымаць па ільготных коштах больш за 20 мільёнаў тон.
Аднак нават тыя, хто глядзіць інтэграцыйныя працэсы з найбольшым аптымізмам, ня надта вераць, што праз суд можна прымусіць Расею працаваць сабе на страту. Гаворыць сябра сталага камітэту саюзнай дзяржавы Васіль Хрол:
сам факт звароту органу Рэспублікі Беларусь, упаўнаважанага ўрадам, у сувязі з парушэньнем міжнародных пагадненьняў Расейскай Фэдэрацыяй мае, на мой погляд, архіважнае значэньне і палітычныя наступствы
Спадар Хрол пры гэтым зазначае, што ўсе ягоныя папярэднія высілкі не давесьці сыравінны канфлікт да суду, а вырашыць яго шляхам перамоваў з кампэтэнтнымі расейскімі чыноўнікамі пакуль асаблівага плёну ня мелі — зацікаўленыя ведамствы ці "адфутбольваюць" адно да аднаго, ці захоўваюць рэжым маўчаньня:
"Пасьля таго як тэлетайпаграмай першага намесьніка кіраўніка Фэдэральнай мытнай службы Расеі Ўладзімера Малініна мытныя пасты і энэргетычная мытня былі папярэджаныя аб увядзеньні мыта на нафтапрадукты, сталы камітэт зьвярнуўся да Сяргея Глазьева ў камісію Мытнага зьвязу — як да наднацыянальнага органа, які мае пэўныя паўнамоцтвы, каб разгледзець пытаньне на паседжаньні камісіі Мытнага зьвязу. Таксама зьвярнуліся ў Міністэрства юстыцыі Расейскай Фэдэрацыі і ў Міністэрства эканамічнага разьвіцьця. Бо, на нашу думку, на погляд нашых юрыстаў, рашэньне прынятае насуперак падпісаным міжнародным пагадненьням. Глазьеў нам адказаў, што пытаньне па-за ягонай кампэтэнцыяй, а разгляд магчымы шляхам уключэньня ў парадак дня першага віцэ-прэм'ера Ігара Шувалава. Мін'юст адказаў неакрэсьлена: маўляў, у іх кампэтэнцыю не ўваходзіць тлумачэньне нарматыўна-прававых актаў, да якіх тэлетайпаграма не адносіцца. Зь Мінэканомразьвіцьця ніякага адказу мы не атрымалі дагэтуль".
Падчас нядаўняй сустрэчы ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам першы віцэ-прэм'ер расейскага ўраду Ігар Шувалаў зноў пацьвердзіў: Расея мае права ўжываць экспартнае мыта на асобныя віды тавараў у межах Мытнага зьвязу — у тым ліку на нафту і нафтапрадукты. Адмова ад спагнаньня мыта магчымая толькі пасьля фармаваньня ўсяго пакету міжнародных пагадненьняў пра стварэньне Адзінай эканамічнай прасторы. Пры гэтым Шувалаў падкрэсьліў, што Расея мае відавочныя прававыя перавагі ў вырашэньні спрэчкі зь Беларусьсю вакол паставак нафтапрадуктаў.
Лукашэнка зусім ня ў радасьці ад апошніх падзеяў і цьвёрдай пазыцыі Расеі ў адстойваньні сваіх інтарэсаў у рамках Мытнага зьвязу