Кузьняцова цытуе агенцтва "Інтэрфакс-Захад":
"У Расеі ёсьць пералік спэцыяльных тавараў, абарот якіх, у адпаведнасьці з заканадаўствам, ажыцьцяўляецца з спагнаньнем мыта”.
Паводле словаў Кузьняцова, падпісаны бакамі 27 студзені 2010 году міжурадавы пратакол да пагадненьня аб умовах гандлю нафтай ад 12 студзеня 2007 году "не рэгулюе пытаньні гандлю нафтапрадуктамі, яны не трапляюць пад дзеяньне пратаколу ".
Дыплямат лічыць, што тэарэтычна, для адмены экспартнага мыта на нафтапрадукты і нафтахімічнае сыравіну пры экспарце іх у Беларусь, "неабходны іншы дакумэнт, які мог бы рэгуляваць гэтыя пытаньні".
Як паведамлялася сёньня раней, Беларусь падала ў Эканамічны суд СНД пазоў аб правамернасьці спагнаньня Расеяй экспартнага мыта на нафтапрадукты і нафтахімічнае сыравіну, што пастаўляюцца ў Беларусь.