Пра гэта паведамляе прэсавая служба міністэрства юстыцыі Беларусі.
Ад 1 студзеня 2010 года на падставе тэлетайпаграмы першага намесьніка кіраўніка фэдэральнай мытнай службы Расеі прадукты перапрацоўкі нафты, у тым ліку нафтахімічная сыравіна для беларускіх прадпрыемстваў, якія пастаўляюцца з Расеі ў Беларусь, абкладаюцца вывазным мытам.
Расейскі бок ня даў зразумелых прававых тлумачэньняў гэтым дзеяньням.
Аднак такія дзеяньні з расейскага боку, "сур'ёзна абцяжарылі, а па асобных пазыцыях – прывялі да поўнага спыненьня паставак такіх нафтапрадуктаў" на беларускія прадпрыемствы. Як далей гаворыцца ў паведамленьні, "па сутнасьці гэта азначае пагрозу поўнага спыненьня працы шэрагу буйнейшых прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу Беларусі".
Пытаньне аб правамернасьці і законнасьці падобных дзеяньняў Расеі неаднаразова абмяркоўвалася падчас перамоваў і кансультацый на ўсіх узроўнях, у тым ліку падчас пасяджэньня саюзнага савета міністраў 16 сакавіка 2010 года ў Берасьці. Аднак пакуль безвынікова.