Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ хацела паслухаць песьні Шалкевіча


У Доме польскім у Івянцы 7 лютага адбыўся канцэрт гарадзенскага барда Віктара Шалкевіча. У памяшканьне Дому польскага хацелі патрапіць журналісты Беларускага тэлебачаньня і “Советской Белоруссии”.

Старшыня Галоўнай рады непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Андрэй Пачобут паведаміў прадстаўнікам дзяржаўных СМІ, што яны павінны зьвярнуцца да старшыні СПБ Анжалікі Борыс па акрэдытацыю.

Яны ведаюць пра гэтую ўмову, але заўжды яе ігнаруюць, падкрэсьліў Пачобут. Ён запатрабаваў, каб выключылі тэлекамэру, журналісты дзяржаўных СМІ выканалі гэтае патрабаваньне, але працягвалі запісваць гук.

На другім баку вуліцы, кажа Пачобут, была ўсталявана схаваная відэакамэра. Ён мяркуе, што камэра належала спэцслужбам. Пазьней па Першым нацыянальным канале быў паказаны сюжэт, некаторыя кадры зь якога былі зьнятыя гэтай камэрай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG