Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паплечнікі Анжалікі Борыс разьлічваюць на падтрымку Польшчы


Старшыня Галоўнай рады не прызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Андрэй Пачобут паведаміў, што Рада зьвярнулася па падтрымку да кіраўніка польскага ўраду Дональда Туска.


Вынікам стала тэлефонная размова паміж міністрамі замежных спраў Польшчы і Беларусі Радаславам Сікорскім і Сяргеем Мартынавым, кажа спадар Пачобут. Ён тлумачыць, што яны з паплечнікамі спадзяюцца на сур’ёзную рэакцыю ў Польшчы адносна канфліктнай сытуацыі вакол Дому польскага ў Івянцы Валожынскага раёну. Яго дырэктарку Тэрэсу Собаль вырашыла адхіліць кіраўніцтва праўладнага Саюзу палякаў, аднак 155 івянецкіх палякаў выказалі ёй на сходзе падтрымку. Дом польскі пакуль дзейнічае ў сваім звычайным рэжыме, у нядзелю адбыўся канцэрт, было шмат гледачоў, кажа А.Пачобут.

Аднак, як вядома, у Івянцы адбыўся таксама іншы сход, на якім людзі з праўладнага Саюзу палякаў абралі кіраўніком мясцовай суполкі іншага чалавека — дырэктара Дома культуры Станіслава Бурачэўскага. Падзел на два бакі ў Івянцы захоўваецца. Паплечнікі Анжалікі Борыс (кіраўніцы не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў) лічаць, што праўладная структура будзе імкнуцца пераняць кіраўніцтва ў Доме польскім і што можа адбыцца яго захоп. Яны спадзяюцца, што ўрэгуляваць сытуацыю змогуць дапамагчы польскія ўлады ў непасрэдным кантакце з уладамі беларускімі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG