Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Чэсныя” і “нячэсныя” палякі


Дом польскі ў Івянцы
Дом польскі ў Івянцы

У гарадзкім пасёлку Івянец Валожынскага раёну захоўваецца падзел на «чэсных» і «нячэсных» палякаў. Ён узьнік пасьля таго, як у Івянцы адначасова прайшлі два польскія сходы. Адзін правялі прыхільнікі незарэгістраванага СПБ Анжалікі Борыс, другі быў арганізаваны з дапамогай улады. Свабода пра гэтую падзею падрабязна паведамляла.

Лідэр івянецкіх актывістаў Тэрэса Собаль лічыць, што сход праўладнай суполкі СПБ быў сабраны прымусова. Кіраўніком зрабілі дырэктара мясцовага Дома культуры Станіслава Бурачэўскага, які раней не выяўляў такіх амбіцый, кажа яна:

«Яго не выбіралі, яго прызначылі, напэўна, сілай, як я разумею, яму проста сказалі, што ён — кіраўнік. Там сабраліся з усяго пасёлку людзі, якіх з работы паслалі, там быў канцэрт бясплатны ансамбля „Бяседа“. Але ўсе чальцы Саюзу палякаў былі ў нас на сходзе», — сьцьвярджае Тэрэса Собаль.

«Яго не выбіралі, яго прызначылі, напэўна, сілай.
Мы зьвярнуліся па камэнтары да кіраўніка Галоўнай рады незарэгістраванага Саюзу палякаў Анджэя Пачобута. Той адказаў: яны лічаць, што Саюз палякаў у Беларусі — адзін, але Анжаліка Борыс была абрана на зьезьдзе людзьмі, а вось цяперашняга афіцыйнага старшыню Станіслава Сямашку «прызначылі ўлады». Сапраўдны кіраўнік — па-ранейшаму менавіта Анжаліка Борыс, патлумачыў сваю цяперашнюю пазыцыю Анджэй Пачобут.

Тэрэса Собаль
Чаму становішча абвастрылася менавіта ў Івянцы? Тэрэса Собаль, якая ўзначальвае мясцовую арганізацыю Саюзу палякаў і Польскі дом, тлумачыць, што карані канфлікту — у 2005 годзе.

Тады ў Горадні адбыўся зьезд Саюзу палякаў Беларусі. Дэлегаты абралі новага старшыню, ім стала Анжаліка Борыс. Аднак улады такі выбар не задаволіў. Праз два месяцы Міністэрства юстыцыі РБ заявіла, што анулюе ўсе вынікі зьезду і абавязвае беларускіх палякаў правесьці новы зьезд і выбары старшыні.

Нямала чальцоў арганізацыі палічылі гэта гвалтам, недапушчальным умяшаньнем дзяржавы ў справы грамадзкага аб’яднаньня, і адмовіліся выконваць распараджэньне. Пасьля гэтага паплечнікаў Борыс пачалі затрымліваць, арыштоўваць, судзіць, выклікаць на допыты.

Тым часам з дапамогай уладаў прайшоў паўторны зьезд, быў абраны новы кіраўнік Саюзу палякаў. Фармальна арганізацыя захавалася ў тым выглядзе,
Тэрэса Собаль працягвала карыстацца дакумэнтамі афіцыйнага Саюзу палякаў, вяла ад яго імя фінансавую дзейнасьць.
у якім яна была дагэтуль. Але ў выніку расколу нямала людзей рэальна аказаліся за бортам. Падтрымку ім выказала Польшча.

Тэрэса Собаль была сярод тых, хто па-ранейшаму стаяў за Анжаліку Борыс, але старалася не заяўляць пра гэта гучна. Аднак цяпер яе выключылі з шэрагаў Саюзу палякаў як чалавека, які ня хоча выконваць рашэньні, якія прымаюцца Станіславам Сямашкам і яго людзьмі. Паплечнікі Анжалікі Борыс сабраліся на сход у Івянцы і выказалі Тэрэсе Собаль сваю падтрымку.

Аднак адзін з прыхільнікаў Станіслава Сямашкі тлумачыць юрыдычны бок сытуацыі: Тэрэса Собаль працягвала карыстацца дакумэнтамі афіцыйнага Саюзу палякаў, вяла ад яго імя фінансавую дзейнасьць, паколькі фармальна заставалася ў яго шэрагах. Цяпер яна выключана з СПБ і пазбаўлена такога права, а значыцца, павінна будзе аддаць дакумэнтацыю і пячатку, лічаць дзеячы праўладнага Саюзу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG