Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктарка Дому польскага стала “падазраванай”


Рэвізія ў Доме Польскім у Івянцы. Тэрэса Собаль зьлева, за ёй — Ганна Пшанко зь фінансавага аддзелу райвыканкаму, 18 сьнежня 2009-га.
Рэвізія ў Доме Польскім у Івянцы. Тэрэса Собаль зьлева, за ёй — Ганна Пшанко зь фінансавага аддзелу райвыканкаму, 18 сьнежня 2009-га.
Тэрэса Собаль, кіраўніца Дому польскага ў Івянцы, атрымала сёньня ў Валожынскім РАУС пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы, у якой яна названая падазраванай. Яе падазраюць, згодна з другой часткаю артыкула 210 Крымінальнага кодэксу, у злоўжываньні службовым становішчам.

Адзін з кіраўнікоў Саюзу палякаў, які не прызнаецца ўладамі, Андрэй Пачобут патлумачыў нашаму радыё, што пры канцы 2004 году некалькі кіраўнікоў Дамоў польскіх атрымалі па выніках году грашовую дапамогу ад Саюзу палякаў, які на той час быў адзіным. Спадарыні Собаль выдалі 600 тысяч рублёў, бо яна выяжджала на лячэньне, зазначыў Пачобут. Паводле яго, закід у тым, што Тэрэса Собаль атрымала грошы незаконна, абсурдны, пагатоў тэрмін даўнасьці скончыўся. Гэта пацьвердзіў нам і адвакат Ігар Сазановіч: мінула больш за пяць гадоў пасьля 30 сьнежня 2004 году, калі выдавалася матэрыяльная дапамога актывістцы СПБ. Ён удакладніў, што на той час вышэйназваным артыкулам прадугледжвалася пакараньне — да пяці гадоў зьняволеньня.

Андрэй Пачобут таксама падкрэсьлівае, што некалькі гадоў таму супраць актывістаў Саюзу палякаў неаднойчы ўзбуджаліся крымінальныя справы. Сёньня практыка такога перасьледу вяртаецца, мяркуе ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG