Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грушавы: Лукашэнка і Бэрлюсконі прыкрыюцца чарнобыльскай тэмай


Генадзь Грушавы
Генадзь Грушавы

Ці дадасьць імпэту беларуска-італьянскім адносінам кароткі візыт у Менск прэм’ер-міністра Італіі Сільвіё Бэрлюсконі? У якіх галінах можна чакаць ажыўленьня і ў чым яны так і застануцца замарожанымі?

Італія — адзін са стратэгічных партнэраў Беларусі ў справе рэабілітацыі беларускіх дзяцей з забруджаных радыяцыяй рэгіёнаў. Паводле афіцыйнай статыстыкі, ад 40 тысяч чалавек, якія ў сярэднім за год выяжджаюць на аздараўленьне за мяжу, палову прымаюць менавіта італьянскія сем’і.

Старшыня дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобылю» Генадзь Грушавы згадвае, што ўпершыню дзеці зь Беларусі арганізавана трапілі на Апэніны амаль 20 гадоў таму, але мэханізм аздараўленьня ад таго часу мала зьмяніўся:

«Упершыню я прывёз туды дзяцей напрыканцы 1990 года, якраз на Каляды. Гэта ўвогуле была першая група, якая прыехала ў Італію...»

Карэспандэнт: «Ці можна прагназаваць, што тэма аздараўленьня беларускіх дзяцей у Італіі так ці інакш будзе ўзьнятая падчас сустрэчы Лукашэнкі і Бэрлюсконі?»

«Так. Больш за тое, я думаю, што яна будзе адна зь першых. Трэба прадэманстраваць, што сустрэча зьвязаная не выключна эгаістычнымі матывамі, а грунтуецца на гуманітарных, дабрачынных сувязях паміж нашымі краінамі.
Трэба прадэманстраваць, што сустрэча зьвязаная не выключна эгаістычнымі матывамі, а грунтуецца на гуманітарных, дабрачынных сувязях паміж нашымі краінамі.
Мяркую, што гэта будзе адзначана абодвума лідэрамі.

Але на самой справе, ні з таго, ні зь іншага боку рэальна нічога ня ўкладзена ў разьвіцьцё такіх вось гуманітарных сувязяў. Ніводзін кіраўнік нічога на гэтай ніве не ажыцьцявіў. Цікава, што абодва карыстаюцца гэтай тэмай (гэта ж так прывабна выглядае для грамадзтва: яднае дзьве краіны, двух такіх вялікіх людзей менавіта агульная гуманітарная справа), але насамрэч ад самага пачатку і да сёньняшняга дня гэта выключна заслуга грамадзкіх ініцыятыў. Гэта самі сем’і без усялякай падтрымкі на працягу вось ужо амаль 20 гадоў займацца дабрачыннасьцю.

Чакаць нейкай дапамогі не выпадае. І сёньня будзе выключна папулізм, арыентаваны на мас-мэдыі, на падтрымку ўласнага іміджу, а на самой справе ні адзін, ні другі на гэтым узроўні нічога не зрабілі, каб падтрымаць, каб неяк больш глыбока, шырока ўсё разгортвалася — не, гэтага не было ні раней, ні сёньня. Будзе самарэкляма, жаданьне прыкрыцца. Так бы мовіць, шырма. Яны прыкрыюцца, што гэта іх аб’ядноўвае, што яны выдатныя людзі, што маюцца гуманітарныя падставы. А потым будуць абмяркоўваць абсалютна іншыя пытаньні».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG