Для чарговай віртуальнай акцыі аўтараў Жывога Журнала на сайце Свабоды нам пісалі Вальтэр беларускай блогасфэры iten, ганаровы чалец Беларускай Джэдайскай ложы fat1901, студэнтка, журналістка, літаратурны крытык і проста прыгажуня asia-paplausk, фізык-тэарэтык і былы аналітык перадвыбарнага штабу А. Лукашэнкі sergechaly, адзін са стваральнікаў Полацкага ўнівэрсытэту uladzimer, hramadzianin Wialikaha Kniastwa Litoŭskaha nicolaev, абаронца вар’ятаў nusmumrik, афіцыйны прадстаўнік Маладога Фронту ў Літве k-atamanchik.
Разам зь імі мы разважалі, спрачаліся, шукалі адказаў на розныя пытаньні:
Рыхтуемся да сьнежаньскай віртуальнай сустрэчы беларускіх аўтараў блогасфэры. Каго запрасіць на калядны дзень блогера праз месяц? Чакаем вашых думак і падказак. Пішыце ў камэнтах да гэтага артыкула.
Разам зь імі мы разважалі, спрачаліся, шукалі адказаў на розныя пытаньні:
- Што беларусам рабіць з савецкай спадчынай?
- Калі беларусы стануць Litwinami?
- Колькі мы мусім даплаціць за сваю ідэнтычнасьць?
- Якія шанцы дае Беларусі эканамічны крызіс?
- Чым можа скончыцца ўсьмешка незнаёмцу?
- Чым асаблівыя міжполавыя стасункі па-беларуску?
- Што можна казаць толькі шэптам?
- А яшчэ была спроба інтэрвію з самой сабою.
Рыхтуемся да сьнежаньскай віртуальнай сустрэчы беларускіх аўтараў блогасфэры. Каго запрасіць на калядны дзень блогера праз месяц? Чакаем вашых думак і падказак. Пішыце ў камэнтах да гэтага артыкула.