a)
Што для вас свабода?
Ёсьць меркаваньне, што свабода – гэта магчымасьць быць сабою. А што значыць «быць сабою»? Па-мойму, усьведамляць сябе і ўспрымацца іншымі ў пэўным вобразе. Чалавек ня ведае толкам – адкуль ён, куды й навошта. Гэтаксама як ня ведаюць бяроза, хвоя ці дуб. Кожнаму сваё і кожны найлепей выяўляецца ў сваім вобразе тады, калі свайму вобразу адпавядае. Муха, коцік ці слон – хто б ты ні быў, у табе закладзеная магчымасьць поўнага самавыяўленьня менавіта ў такім вобразе, важна толькі зразумець свой. Большага сэнсу ня дадзена ні дрэву, ні зьверу, ні чалавеку. Таму свабода – адпаведнасьць свайму вобразу. Спроба ўлезьці ў чужы прыводзіць да адсутнасьці вобразу (па-старому, да без-образія).
Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?
Палітыка без-образія ў дачыненьні да асобы, краіны, нацыі, да ўсяго, што ў нас і вакол нас. “Яны ня ўцямілі, што разам зь беларушчынай мы трацім і лепшую частку чалавечнасьці” (Ігнат Абдзіраловіч).
Што для вас шчасьце?
Чалавек ня можа прадбачыць бальшыні таго, што зь ім адбываецца. Кажуць, мы рухаемся па жыцьці задам наперад – бачым толькі тое, што мінулі. Але ёсьць вобразы! Бяроза, хвоя ці дуб – чым больш яны адпаведныя сабе, тым больш ім дадзена знаць, тым ясьнейшы іх заўтрашні лёс, тым шырэй расплюшчваецца ў цябе на патыліцы трэцяе вока. Шчасьце, як і свабоду, трэба шукаць у адпаведнасьці вобразу.
Чаго вы найбольш баіцеся?
Баяцца трэба страты вобразу. Бо насамрэч нас палохае ня тое, што «мышка прабегла», што «з кімсьці штосьці», што «не змагу», а наша ўласная боязь гэтага, боязь страціць вобраз. Страшыць непрадказальнасьць. Калі я пішу верш, «мышка» для мяне нічога ня значыць. Калі я адданы блізкім і вычуваю свой ды іхны лёс, адкуль тады думкі пра страту? Калі я ведаю, што магу, чаго не магу ў сваім вобразе, хіба я чагосьці «не магу»?
Які талент вы хацелі б мець?
Вобраз мае на ўвазе «камплектнасьць» – хочаш нешта іншае, мусіш за гэта аддаць нешта з таго, што маеш, і... страціш вобраз. Дадаткова нічога не даецца.
Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?
Людзьмі-вобразамі, найчасьцей яны сустракаюцца ў беларускай вёсцы сярод старэйшых людзей. Назіраю за імі, слухаю іх і дадумляюся, чаго не стае мне самому.
Што вы найбольш любіце рабіць?
Даходзіць да вобразу – у навакольлі, у думцы і слове, у справе, у сабе.
Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?
Маё ўспрыманьне жыцьця этапнае, прыблізна што 10-13 гадоў завяршаецца адзін этап і пачынаецца новы. Таму я й жыву ўжо ня першае жыцьцё і мяняю ўсё, што лічу патрэбным, «у рабочым парадку».
Якую найлепшую параду вы атрымалі?
Стаўся да іншых так, як хацеў бы, каб ставіліся да цябе.
Які ваш улюбёны дэвіз?
Можна ўсё! Усё, што адпавядае вобразу.
b)
У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?
Выглядае, што я жыў у розных, але на свабоду і шчасьце гэта не ўплывала.
Напэўна, лягічная рэч – парлямэнцкая рэспубліка, але досьвед суседзяў кажа, што добрая тэорыя не заўжды абяртаецца ўдалай практыкай. Больш прывабнымі выглядаюць асьвечаныя манархіі. Прынамсі, вобраз Беларусі (ад ВКЛ і Полацкага княства) асацыюецца зь імі. Вось вам аб'ект для пэрсаніфікацыі ўлады, маліцеся на яго, калі хочаце. Але й дыктатарам ён ня будзе, бо быць аб'ектам малітваў – больш. Так у Англіі, у Галяндыі, у Гішпаніі... Мабыць, так перадвызначана Богам і законамі антрапасфэры. Пры нашай уладацэнтрычнасьці, будзь ты хоць экс-камуністам на пасадзе прэзыдэнта, рука сама цягнецца, каб вывесьці пад сафіты сынка-спадкаемца.
У якой краіне вы хацелі б жыць?
У краіне майго вобразу, Беларусі.
У якую эпоху вы хацелі б жыць?
У сваю.
Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?
Я паверыў у прыпавесьць Караткевіча пра наша наканаваньне: найлепшую ў сьвеце краіну і найгоршае ў сьвеце начальства. Відаць, зрабіў бы нешта дурное ці кепскае.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?
Стаўся да іншых так, як хацеў бы...
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?
Пакуль Расея застаецца архаічнай імпэрыяй, дзе адна нацыя дамінуе над іншымі, а дзяржава над асобай, яна не дае рады сама сабе з усімі сваімі «подбрюш'ямі», сама сябе не разумее і застаецца драпежнай і падступнай як да сябе, так і да нас. Добрасуседзтва магчымае толькі на словах. Рана ці позна імпэрыю чакае «рэканструкцыя», тое, што адбылося з усімі імпэрыямі сьвету, якія ператварыліся ў адэкватныя і сумаштабныя іншым краіны. Гісторыя з геаграфіяй надзялілі Беларусь роляй удзельніцы гэтага працэсу. З усіх заходніх суседзяў Расеі толькі мы можам максымальна наблізіцца да яе, каб спрычыніцца да трансфармацыі. Беларусь – сядзелка каля хворага, несьвядомага, агрэсіўнага й бяскрайняга цела імпэрыі. Наша задача – «дагледзець да сьмерці». І варта нам пакінуць гэты пост і гэты вобраз (маўляў, мы самі па сабе, мы жывем на Марсе, а яна там няхай памірае як хоча), мы адразу страцім свой вобраз і ператворымся ў «без-образіе».
Крытыкі ППРБ бачаць у ягонай рыторыцы матыў «здачы незалежнасьці», але не зьвяртаюць увагі на кантэкст. Уявіце сябе на месцы расейскага інтэлігента ці, тым больш, нацыяналіста, які чуе, што нейкія беларусы лічаць сябе тымі ж рускімі, толькі са знакам якасьці, што гэта іх «рускі язык», іх Піцер, іх Масква... Кажуць «люблю», а чуецца «заб'ю»...
Некаторыя думаюць так: “Хай дыктатура, абы свая”. А Вы?
Дыктатура – мэтад, і ўсё залежыць ад абставінаў. На вайне, на пажары ці ў апэрацыйнай рашэньне дадзена прымаць аднаму, інакш усё прапала. З аднаго боку, было б добра, напэўна, каб беларусы прачнуліся ў Эўразьвязе, а ў навакольным жыцьці дамінавала родная мова. Але ці гэта магчыма адразу і бяз страты вобразу? Зь іншага боку, тое, што аўтарытарны рэжым 15 гадоў трымае ў напружаньні генэтычную тоеснасьць дэнацыяналізаванага народу – ці ня ёсьць гэта паступовы працэс высьпяваньня нацыі, і зерне мовы ўпадзе заўтра не на камень?..
Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?
Мне здаецца, яна ўжо зьмяняецца. Прычым ня толькі «наверсе». У саманазываньні «я – беларус» зьяўляецца ўсё больш рацыянальных складнікаў, чаго ў ранейшыя часы не было. Гэта пачуцьці нацыянальнае асобнасьці і нацыянальнае адзіноты. Яшчэ крыху, і бальшыня беларусаў адчуе, што лёс краіны вырашаецца толькі тут. Пакуль што мы ўсе толькі інтуітыўна адчуваем тую краіну, якая нас аб'ядноўвае. Але, апынуўшыся самі з сабою, мы проста вымушаныя стварыць яе вобраз, назвацца, хто мы сярод іншых. Гэта амаль прыродны працэс, на які ўлада – любая – уплывае мала. Прынамсі, калі не імкнецца гэты працэс перарваць – гвалтам і вялікай крывёй.
Калі беларусы загавораць па-беларуску?
Калі ўлада зразумее тыя працэсы, што адбываюцца ў душы народа і – падасьць прыклад.
Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?
Без-образіе.