Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахарэвіч: “Беларусь — краіна эльфаў,гномаў і хобітаў”


28 кастрычніка ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзэнтацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча “Халоднае сэрца” і яе аўдыёвэрсіі.

Прэзэнтацыя пачалася выступам Альгерда Бахарэвіча, які прачытаў невялічкі кавалак перакладу казкі Вільгельма Гаўфа, а потым адзначыў, што Беларусь — казачная краіна эльфаў і гномаў:

“Насамрэч, Беларусь, на мой погляд, гэта краіна эльфаў,гномаў і хобітаў. Яна сама па сабе казачная. Пад час перапісу, многія, я ведаю, запісваліся эльфамі і гномамі”.

Альгерд Бахарэвіч

Пасьля выступу Бахарэвіча, мікрафон узяў яго сябра і калега Міхась Башура, які з паведаміў, што аматараў творчасьці Альгерда чакае шмат новых апавяданьняў:

“Вельмі прыемна мець такіх аўтараў,як Альгерд, бо ён належыць да тых,творчасьць якіх чытаюць, і ад якіх чакаюць наступных твораў. Я ведаю,што ў інтэрнэце было вельмі шмат было камэнтараў пасьля абвесткі прэзэнтацыі. Людзі сапраўды чакалі гэтую кнігу. І тое,што на прэзэнтацыю сабралася столькі людзей — гэта тое пацьвярджае. Мы калі размаўлялі з Альгердам пасьля прэзэнтацыі яго апошняй кнігі, Альгерд казаў,што ў яго творчы крызіс, у яго няма нічога вартага, што можна было надрукаваць. Літаральна празь некалькі месяцаў зьяўляецца рукапіс гэтай кнігі, і калі адсочваць творчасьць Альгерда,то з кожнай сваёй кніжкай усе цікавей, і мне здаецца,што з кожнай кніжкай Альгерд дасягае больш вышэйшага майстэрства. Спадзяюся,што ў Альгерда зараз нешта ужо ў кішэні такое цікавае рыхтуецца надалей”.

Каардынатар выдавецтва “Галіяф” Зьміцер Вішнёў:

“Сур’ёзная падзея, для сучаснай беларускай літаратуры, сучаснай нямецкай літаратуры і не толькі,на мой погляд, сучаснай,таму што сёньня прадстаўляецца Вільгельм Гаўф, ён прадстаўляецца ў новым сьвеце. Гэта фактычна сааўтарства Гаўфа і Бахарэвіча,гэта постмадэрнісцкі раман. Казка займае прыкладна 60 старонак, а 170 займае пасьлямова Альгерда Бахарэвіча. Я думаю, што кніга зробіць рэзананс у літаратурных колах”.

Прэзэтацыя праходзіла пад эгідай кампаніі «Будзьма».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG